Афіша1111

Упершыню ў Мінску: сёння адкрываецца выстава, прысвечаная заснавальніку «Нашай Нівы» Івану Луцкевічу 

20 жніўня а 17.00 у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца адкрыццё выставы «У народ і край свой толькі веру». Праект падрыхтаваны да 100-годдзя з дня смерці знанага грамадскага дзеяча, палітыка, археолага Івана Луцкевіча, паведамляе прэс-служба музея.

Упершыню ў Беларусі ў межах асобнай выставы будзе адлюстраваны шлях Івана Луцкевіча, які з’яўляецца прыкладам самаахвярнага служэння сваёй Радзіме.

Старэйшыя браты Луцкевічы адыгралі важную старонку ў жыцці Янкі Купалы. Менавіта Іван і Антон Луцкевічы запрасілі паэта на працу ў рэдакцыю газеты «Наша Ніва», тым самым далучылі яго да беларускага руху. Малодшы брат Стэфан уратаваў ягонае жыццё, аказаўшы першую медыцынскую дапамогу, калі Пясняр учыніў спробу самагубства ў лістападзе 1930 года падчас сталінскіх рэпрэсій.

Зборы знакамітых слуцкіх паясоў, рыцарскія даспехі і іншыя рарытэты Івана Луцкевіча дазволілі заснаваць знакаміты «Беларускі музэй», фонды якога пасля расфарміравання ў пасляваенны час склалі аснову многіх музейных калекцый Беларусі і Літвы. У гэтым музеі ацалелі рукапісныя зборнікі Янкі Купалы «Паўлінка», «Сон на кургане», «Шляхам жыцця», яны таксама будуць прадстаўлены на экспазіцыі.

На працягу доўгіх гадоў Янка Купала падтрымліваў прыязныя кантакты з братамі Луцкевічамі, пра што сведчаць ліставанне, падпісаныя фотаздымкі, якія будуць прадстаўлены на выставе. Самі ж Луцкевічы першымі вызначылі паэта як прарока Беларускага Адраджэння.

У межах выставы будуць прадстаўлены матэрыялы са збораў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Грамадскай арганізацыі «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча» (Вільня, Літва). Рэалізацыя праекта стала магчымай дзякуючы Пасольству Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Таксама на выставе ўпершыню будуць дэманстравацца асабістыя рэчы Івана Луцкевіча з прыватнага архіва сям’і.

20 жніўня ў межах адкрыцця выставы адбудзецца асвячэнне памятнага каменя на колішняй сядзібе Луцкевічаў у парку Янкі Купалы.

Вечар памяці Івана Луцкевіча завершыцца Святой Імшой у касцёле Святога Роха на Залатой горцы а 18.30.

Выставачны праект адрасаваны наведвальнікам розных катэгорый. Для арганізаваных груп пры папярэднім запісе будуць праведзены тэматычныя экскурсіі. Наведаць выставу можна да 11 верасня 2019 года.

* * *

У праграме святкавання юбілею ў Вільні:

16:00 Збор каля брамы на могілках Росы (Rasų g. 32), ускладанне кветак на магілу братоў Луцкевічаў, чытанні.

18:00 Святая Імша за Івана Луцкевіча ў беларускім касцёле Св. Барталамея на Зарэччы (Užupio g. 17).

Каментары11

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў2

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber16

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ14

Сенат ЗША прыняў рашэнне аб завяршэнні шатдаўна

Сайт і сацсеткі Сяргея Ціханоўскага прызнаныя экстрэмісцкімі5

Названы пераможца Букераўскай прэміі 2025 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў2

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць