Эканоміка

«Прэтэнзій стала менш». У Гаазе разглядаюць пазоў расійскай кампаніі да Беларусі

29 ліпеня - 1 жніўня ў Гаазе ў Пастаяннай Палаце Трацейскага Суда (Permanent Court of Arbitration) прайшлі слуханні па справе расейскай кампаніі «Маноліум працэсінг» супраць Рэспублікі Беларусі. Рашэнне па справе можа быць прынятае праз 7-8 месяцаў. Пра гэта tut.by распавялі інфармаваныя крыніцы.

«Маноліум працэсінг» пабудавала ў Мінску тралейбуснае дэпо, але не атрымала за яго кампенсацыю. Як лічылі беларускія ўлады — з прычыны зрыву рэалізацыі інвестдамовы па ўзвядзенні ў цэнтры Мінска шматфункцыянальнага комплексу.

15 лістапада 2017 года «Маноліум працэсінг» апавясціў улады Беларусі аб арбітражы, і з гэтага моманту пачаўся арбітражны разгляд паміж расійскім інвестарам і Беларуссю. Сума пазову на той момант складала каля 200 млн долараў.

«Цяпер прэтэнзій сталі менш. Каля 150 млн даляраў. З іх больш за 30 млн - гэта само дэпо. Плюс працэнты за карыстанне сродкамі, страчаная выгада і гэтак далей», - сказала крыніца, знаёмая з адным з бакоў справы.

Іншы суразмоўца не пацвердзіў і не абверг гэтую інфармацыю, толькі сказаў, што «кожны бок выказаў свае аргументы і суд вырашыць, хто мае рацыю, а хто вінаваты». «Але якім бы не было рашэнне суду, кропка ў гэтай гісторыі, хутчэй за ўсё, не будзе пастаўленая. Перамога Мінска развяжа [Беларусі] рукі. Калі суд стане на бок расейцаў, то Мінск выставіць ім іншыя прэтэнзіі », - сказала крыніца.

Варта адзначыць, што Беларусь скарысталася дамовамі аб прававой дапамозе з Расіяй, што прывяло да выкліку кіраўнікоў «Маноліум працэсінг» Андрэя Далгова і Арама Екавяна ў МУС РФ на апытанне. На пытанні праваахоўнікаў аб прычынах нявыплаты падатку на нерухомасць у Беларусі ў 2013-2016 гадах бізнесмены растлумачылі, што лічылі карыстанне зямельнымі ўчасткамі ў Мінску, вылучанымі ў часовае карыстанне ў рамках інвестдамовы, правамерным. Абарона «Маноліум працэсінг» звярнулася з хадайніцтвам да арбітраў аб тым, што Беларусь не павінна прадпрымаць ніякіх дзеянняў па крымінальным кірунку да заканчэння арбітражу. Арбітры далі ўказанне бакам не прадпрымаць ніякіх дзеянняў, якія маглі б парушыць «цэласнасць» арбітражнага працэсу.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам29

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка спікера Сергеенкі ўладкавалася на працу ў Міністэрства працы11

На выездзе з Мінска пабудуюць аўтавакзал13

«Горы відавочна лішнія». Беларусы ацанілі Браслаў у шпіёнскім серыяле «Поні»4

Лукашэнка незадаволены развіццём адносін з Кітаем16

Швецыя зніжае ўзрост крымінальнай адказнасці да 13 гадоў21

Знойдзены Багдан Юнчык расказаў, дзе хаваўся тры дні13

Беларуска стала італьянскай кіназоркай і адкрыта выступае супраць дыктатуры Лукашэнкі15

«Проста люстэрка». Беларусы паказалі, у што ператварыў дарогі цыклон з ледзяным дажджом

Караеў расказаў, дзе цяпер працуюць яго сыны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам29

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць