Свет3333

Паліцэйскі ў Маскве ўдарыў затрыманую дзяўчыну кулаком у жывот. Яго ідэнтыфікавалі ВІДЭА

Падчас мітынгу апазіцыі ў Маскве 10 жніўня было нямала затрыманняў. Але найбольшую ўвагу прыцягнула затрыманне 26-гадовай Дар’і Сасноўскай. Гэты момант трапіў на відэа.

Дзяўчыну пад рукі цягнуць два супрацоўнікі Расгвардыі — яны цалкам абмундзіраваныя, у шлемах, бронекамізэльках. Дар’я спрабуе вырвацца з гэтых «абдымкаў». У адзін з такіх момантаў «касманаўт» проста бярэ і б’е дзяўчыну кулаком па жываце.

«Я прасіла, каб мне не рабілі балюча. «Ты брыкаешся», — адказалі мне. Мы ідзем-ідзем, а потым ён ці то спатыкаецца, ці то дубінка падае з рук, і ён мяне б’е», — расказала Дар’я расійскім журналістам.

«Гэта дзіка непрыемна. У мяне неяк адразу скрывіла ўсё, я не магла ўздыхнуць, неяк замкнулася ўсё вось тут. Печань, рэбры… Далей я не асабліва разумела, што адбывалася — я проста разумею, што мяне далей цягнулі і засоўвалі ў аўтазак», — кажа Сасноўская.

Дзяўчына працуе статыстам. Затрыманне 10 жніўня было першым у яе жыцці. Яна кажа, што вельмі кепска сябе адчувае пасля гэтага інцыдэнту.

12 жніўня Дар’я Сасноўская разам са сваёй адвакаткай звярнулася ў Следчы камітэт з заявай аб збіцці. СК мае намер правесці праверку па гэтай сітуацыі.

Сайт Baza.media назваў імя паліцэйскага, які ўдарыў дзяўчыну. Ім аказаўся Сяргей Цыплакоў, яго імя выдалі калегі. Цыплакоў з’яўляецца супрацоўнікам пятага батальёна 2-га аператыўнага палка галоўнага ўпраўлення МУС па Маскве.

Паліцыянт адмаўляецца размаўляць з журналістамі, ён пачысціў усе свае акаўнты ў сацыяльных сетках, змяніў імёны і выдаліў фоткі.

Адметна, што сітуацыя выклікала абурэнне не толькі ў палітызаванай частцы грамадства, але і ў шоу-бізе. Папулярны расійскі спявак Ягор Крыд напісаў у інстаграме, што спадзяецца на пакаранне вінаватага. «Я асабіста падаў запыт і мне паабяцалі яго знайсці», — запэўніў Крыд.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Бл*ть... увидел эту жесть в Ютубе и не могу пройти мимо этого п*здеца! Каким надо быть ублюдком, чтобы ударить под дых слабый пол. Вообще наплевать, что она сделала, такое просто не должно сука происходить! Я очень надеюсь, что на это ОБРАТЯТ внимание, его найдут, накажут и ему это все таки не сойдёт с рук!!! Я уже лично подал запрос и мне пообещали его найти! Если у кого-то есть любая информация кто этот «полицецский», и ФИО Девушки пришлите мне в direct. P.s. Так как почти любое мое действие или решение привлекает внимание общественность и активно обсуждается, то постараюсь направить это в нужное русло и привлечь внимание к этому максимальное кол-во людей. Можете херачить меня дальше, ваше право, НО мимо ЭТОЙ ситуации с насилием я проходить не буду, просто больно на это смотреть...

Публикация от Егор Крид | #HeartBreakKid (@egorkreed)

Не застаўся ў баку і прадстаўнік ад Расіі на Еўрабачанні Сяргей Лазараў. «Гэты «нечалавек» яшчэ пры выкананні! Хацелася б пабачыць яго твар. Стыдоба! Ганьба», — напісаў Лазараў.

У Беларусі быў падобны выпадак. У ліпені 2005 года падчас акцыі памяці Змітра Завадскага на Кастрычніцкай плошчы амапавец ударыў па твары ўдаву Завадскага Святлану.

У адзін з момантаў Святлана сказала: «Што б вы рабілі, калі б у вас жонка прапала?» У гэты момант сілавік ударыў жанчыну. У афіцыйным каментары МУС тады заявіла, што Завадская сама збіла супрацоўніка АМАПа. Генеральная пракуратура таксама не знайшла складу злачынства ў дзеяннях міліцыянта.

Каментары33

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці6

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыязджаеш без офера — будзе цяжка». Айцішнік-сеньёр працуе ў швейцарскім банку. Вось як да гэтага ішоў7

Загінуў камандзір 155-й брыгады, вайскоўцаў якой абвінавачвалі ў забойствах жыхароў Бучы8

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

У Мінску прадаецца кватэра з рэальна ўнікальным відам з ванны8

На МТЗ працуюць 142 замежнікі з Бурундзі, Конга, Камеруна, Малі і Нігерыі15

Зноў да +30. Надвор'е на выходныя3

«Я ўжо развітвалася з мужам, баялася больш не пабачыцца». У беларускі ў 26 гадоў здарыўся інсульт13

Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў3

Беларускі самалёт абстраляла расійская СПА, прыняўшы за ўкраінскі дрон? Не, гэта няпраўда2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці6

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць