Усяго патроху

13-15 лютага ў музеі Янкі Купалы - экскурсіі для закаханых

    Гэткім шчырым каханнем яе атуліў,
    Гэткай ласкай глядзеў ў яе сумныя вочы, -
    Як і сонца не туліць расквечаных ніў,
    Як і зоры людзям не ўглядаюцца ўночы!
    Янка Купала

Каханне… здавалася б, звычайнае слова… Але менавіта гэтае пачуццё напаўняе сэнсам наша жыццё, робіць нас моцнымі і рашучымі…

Я кахаю цябе… Дзеля гэтых трох слоў чалавек і жыве на зямлі…

Набліжаецца самае прыгожае для ўсіх закаханых свята – Дзень Святога Валянціна.

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, паэта, тэма кахання ў творчасці якога займае значнае месца, рыхтуецца да гэтай падзеі.

13, 14, 15 лютага ў музеі праводзяцца экскурсіі для закаханых.
Ён і Яна адчуюць лёгкі дотык Купалавай паэзіі, што гімнам гучыць у гонар гэтага святога пачуцця. Будуць чытацца вершы паэта пра Каханне, а мужчыны у Доме Купалы змогуць вершаванымі радкамі паэта яшчэ раз прызнацца ў каханні Той Адзінай, або самі напісаць некалькі прыгожых слоў.

13 лютага ў 17.00 адбудзецца вечарына для закаханых. Выканаўца – выдатны беларускі кампазітар, бард Алесь Камоцкі, разам з голасам якога адразу трапляеш у палон Пані Мелодыі, забываеш пра будзённую мітусню… Будуць гучаць аўтарскія песні, песні на словы Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, галоўная тэма якіх – Каханне… У кожнага наведвальніка з'явіцца ўнікальная магчымасць на некаторы час перанесціся ў краіну мараў, на востраў Любові…

***

13, 14, 15 лютага дзверы музея цэлы дзень будуць адчынены для ўсіх закаханых! Кахайце, кахайце кожны дзень, кожную хвілінку, кожнае імгненне…

Прыходзьце ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, і ў Вас, і Вашага любімага чалавека на некаторы час ў рытме Любові заб'ецца сэрца…

Даведкі па тэл. 227-78-66

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць