Улада1717

Лукашэнка нагадаў Расіі пра Чарнобыль і папрасіў дапамагчы з газам

Аляксандр Лукашэнка ў Брэсце пракаментаваў гандлёвыя спрэчкі з Расіяй і нагадаў пра Чарнобыльскую АЭС.

«На эканоміку выйшлі. І пачынаюць таргавацца — прыродны газ, нафта і іншае». «Мы ні ў кога нічога прасіць не будзем. Надакучыла ўжо гэтыя размовы весці, надакучыла слухаць», — адзначыў ён.

Лукашэнка прывёў прыклад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

«Мы што, будавалі гэту станцыю? Не. Мы яе ўзрывалі? Не. А хто пацярпеў больш? Мы. Тады цэнтральная ўлада ў асобе Міхаіла Гарбачова ўзяла на сябе адказнасць за Беларусь. Іншым разам грошы ўкладвалі ў такую «дурніну», што і не трэба было ўкладваць. Але як разумелі, так і ратавалі Беларусь. Краіна развалілася. Хто правапераемнік… — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Яны заўсёды кажуць — улады Расіі: «Мы правапераемнікі Савецкага Саюза». І ў сувязі з гэтай правапераемнасцю мы перадалі туды бясплатна самае дарагое, што сёння стаіць на варце бяспекі Расіі, — ядзерную зброю, і наогул выбудоўвалі сваю палітыку (я заўсёды гавару: гэта адзіная наша Айчына). Я Пуціну гавару: «Гэта і мая Расія, гэта мая краіна». Таму што беларусы душу сваю ўклалі ў развіццё той краіны, у тым ліку і Расіі. Гэтак жа, як ленінградцы дапамагалі нам пасля вайны Мінск аднаўляць. Усё пераплецена, усё адзіна».

«Але Чарнобыль здарыўся. Правапераемнікі… Трэць насельніцтва [Беларусі], мы там да гэтага часу драўніну не можам выкарыстоўваць, таму што высокае накапленне радыяцыі. Але ты хоць бы за гэта (мы не просім грошай, нічога) дапамажы — мільярдаў 10-15 кубаметраў газу па прымальных цэнах. Не бясплатна, не на страту Газпраму, пастаў у Беларусь. Людзі ж пацярпелі. І як правапераемнікі. Гэта я адзін факт прывёў», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

«І калі нам кажуць: ды вы тут гіры на нагах, за наш кошт жывяце… Калі такая палітыка, абыдземся», — падкрэсліў Лукашэнка.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць