Грамадства

Чарговая правакацыя супраць Анжалікі Борыс

У Сапоцкіне, што ў Гарадзенскім раёне, з’явіліся ўлёткі, зробленыя на бланку Саюза палякаў у Беларусі, якія заклікаюць беларускіх палякаў прафінансаваць з’езд СПБ.

Учора ў Сапоцкіне, што ў Гарадзенскім раёне, з’явіліся ўлёткі, якія ад імя старшыні апальнага Саюзу заклікаюць беларускіх палякаў прафінансаваць з’езд СПБ 14-15 сакавіка.

Пра гэта паведаміў гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут. Па яго словах, улёткі былі расклееныя ў месцах, дзе вывешваецца афіцыйная інфармацыя, аформленыя яны былі на бланках Саюзу, подпіс старшыні на іх адсканаваны. «Анжаліка Борыс цяпер знаходзіцца ў Польшчы, па тэлефоне яна папрасіла накіраваць заяву ў пракуратуру наконт гэтай фальсіфікацыі» — распавёў А. Пачобут. Паводле тэксту ўлёткі, грошы маюць пералічвацца на рахунак фірмы «Палоніка», якая неаднойчы выдзяляла свае памяшканні для паседжанняў СПБ. «Ужо быў выпадак, калі супраць «Палонікі» ўчынялі правакацыю — у газеце з’явілася аб’ява, што фірма дапамагае рабіць візы. Пасля гэтага ў «Палоніку» наведалася падатковая інспекцыя і міліцыя» — кажа журналіст. Ён не выключае, што ўчорашні інцыдэнт скончыцца тым жа.

Нагадаем, што ў апошні час у дачыненні да сяброў СПБ пачасціліся правакацыі. На мінулым тыдні на кватэры А. Пачобута невядомыя зламыснікі пашкодзілі ўваходныя дзверы ды пакінулі побач цыдулку з пагрозамі. Таксама невядомыя неаднойчы тэлефанавалі ягонай дачцэ.

Каментары

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць