Грамадства2222

Мукавозчык узяўся за гісторыю Беларусі — і адразу паблытаў Канстанціна Астрожскага з яго сынам

Аглядальнік «Савецкай Беларусі» Андрэй Мукавозчык, вядомы сваімі адыёзнымі калонкамі, напісаў чарговую. Тэмай гэтым разам стала дыскусія вакол спадчыны Вялікага Княства Літоўскага.

У духу дзяржпрапаганды ўзору канца 1990-х — пачатку 2000-х, выкарыстоўваючы беларускую мову для здзеку, ён громіць «свядомых», называючы святкаванне гадавіны бітвы пад Оршай «істэрыяй».

Тым часам каментатар «СБ» настолькі разбіраецца ў гісторыі, што блытае князя Канстанціна Астрожскага з яго сынам.

Аналізуючы той факт, што аб'яднаная польска-літоўска-украінская брыгада НАТА носіць імя Астрожскага, ён піша: «І нічога, што надмагільнай эпітафіяй Канстанціну Іванавічу было выбіта «Рускаму Сцыпіёну». Напляваць, што князь, быў час, займаў пасаду, калі на нашы словы, камандуючага пагранвойскамі Русі. І забыцца, што Астрожскі прафінансаваў першае выданне Бібліі на царкоўнаславянскай мове, зробленае першадрукаром Іванам Фёдаравым - «сынам з Масквы», — піша прапагандыст.

На момант выдання «Астрожскай Бібліі» Івана Фёдарава князь Канстанцін Іванавіч ужо 50 год як не жыў. А друкару, які ўцёк з Масквы ў ВКЛ, дапамагаў яго сын, Васіль-Канстанцін Астрожскі.

Па ўсім бачна, што Мукавозчыка, які ўзяўся за беларускае мінулае, чакае яшчэ многа адкрыццяў. Напрыклад, што ў апісаныя ім часы «Руссю» называлася не сучасная Расійская Федэрацыя.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі40

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі40

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць