Грамадства2020

Каля школы ў Гомелі сабраліся бацькі вучняў: яны патрабавалі вярнуць звольненага дырэктара ВІДЭА

У 13.30 каля школы № 15 у Гомелі сабраліся бацькі вучняў. Стыхійны сход адбыўся паміж дзвюма зменамі — адны забіралі дзяцей, іншыя прыводзілі, але абыякавым да скандалу ў школе і яго наступстваў не заставаўся амаль ніхто. Бацькі патрабавалі вярнуць дырэктара, піша Tut.by.

— Мы не сыйдзем і мы не баімся. Чалавек вельмі добры. Яна столькі зрабіла для школы, для тэрыторыі нават, асфальт тут быў — забіцца можна было. За школай парадак навяла. Яна прыйшла і зрабіла ўсё, каналізацыю памяняла. І гэта ўсё — за два гады, — кажа мама аднаго з вучняў.

— Мы не хочам, каб ляцелі галовы, не трэба ніякіх звальненняў, хай усё застанецца як было. Мы вельмі доўга да гэтага ішлі. Мы бачылі, што было да нашага дырэктара і баімся таго, што будзе пасля, — перажывае мама іншага вучня.

— Настаўніцу звольнілі незразумела за што. Ведаем нашу Людмілу Іванаўну, яна вельмі эмацыйны чалавек, і, калі нешта адбываецца, можа, не заўсёды можа выказаць свае думкі. І вось тады яна трыма словамі сказала, а ўсё перакруцілі, што яна ледзь не на могілкі гэта дзіця хацела адправіць. А яна мела на ўвазе, што, калі б спатыкнулася, яна б упала і забіла яго гэтай партай. Вось і ўсе словы.

— Учорашні вечар мы не забудзем. Спачатку такая добрая навіна пра тое, што настаўніцу вярнулі, а потым гэтая — што дырэктара звольнілі. Мы да ночы ўсё ператэлефаноўваліся, паверыць не маглі, і вырашылі, што мы так гэтую справу не пакінем

Праз пяць хвілін пасля пачатку імправізаванага бацькоўскага сходу да прысутных выйшлі прадстаўнікі адміністрацыі школы і папрасілі двух актывістаў прайсці з імі да дырэктаркі.

Выйшаўшы адтуль, актывісты не сталі каментаваць тое, што адбываецца і прапанавалі бацькам разыходзіцца.

Да журналістаў пасля заканчэння ўрокаў выйшла адноўленая на працы настаўнік Людміла Чацвярткова.

— Так, я выйшла на працу, вельмі цяжкі дзень, цяжкі стан.

— Што з дырэктарам? Яна звольненая?

— Я не магу гэта каментаваць.

Лукашэнка: На месцы настаўніцы я галаву адкруціў бы шчанюку

Настаўніца, звольненая і адноўленая ў Гомелі, ужо на працы: «Вы бачыце на маім твары ўсмешку?..» А дырэктарка плача

Хлопчыка з Гомеля, які канфліктаваў з той самай настаўніцай, выклікалі ў міліцыю

Каментары20

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Праз пакаленне ў Афрыцы будзе нараджацца палова ўсіх дзяцей свету». Чаму Паўднёвая Карэя вымірае і чым цікавы прыклад Ізраіля10

«Ён адказаў: Я ненавіджу хахлоў. І ўсё». Алексіевіч расказала, з якімі людзьмі ёй давялося гаварыць, збіраючы матэрыялы для новай кнігі18

«Дзесяцігадовае дзіця АМАП пакладзе ў падлогу?» Трэш-блогер Mellstroy адрэагаваў на прызнанне сябе экстрэмістам 11

Вайтоўская, Гапееў, Бахарэвіч і Папова. Названыя пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Кіраўнік BBC пайшоў у адстаўку праз адрэдагаваную прамову Трампа16

На продаж выставілі дом, у якім у дзяцінстве жыў Дональд Трамп2

Беларуса некалькі месяцаў перакідалі ад доктара да доктара і не хацелі шпіталізаваць, пакуль нага не пачала гніць18

«Прыбраў — штраф. Не прыбраў — штраф». Людзі абураюцца загадамі наконт лісця7

«У турме я любіў выносіць смецце». Гісторыя Мандэлы, які разумеў, што немагчыма заманіць ворага ў засаду, калі не ведаеш, як мысляць яго генералы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць