Усяго патроху

Суд Генуі апраўдаў сям’ю Джуста‑Барначын

якая ў 2006 годзе на працягу 20 дзён перахоўвала беларускую сірату Віку Мароз

Суд Генуі (Італія) 18 лютага апраўдаў сямейную пару Алясандра Джуста і Марыю‑К’яру Барначын, якія абвінавачваліся ў выкраданні і ўтрыманні на працягу 20 дзён непаўналетняй беларускай сіраты Вікі Мароз.

Як паведамляе газета Corriere della Sera, апраўданы таксама маці А.Джуста і М.‑К. Барначын Марыя Елена Даніньё і Марыя Бондзі, пастар Даніла Грыла і пробашч кляштара Франсіс Дарбелі.

Суд не знайшоў у іх дзеяннях складу злачынства, паколькі ўсе яны «дзейнічалі ў абставінах крайняй неабходнасці».
«Віка зазнавала насілле ў прытулку ў Беларусі, мы павінны былі выратаваць яе любой цаной», — цытуе газета словы А.Джуста ў судзе.

У сям’і Джуста‑Барначын ёсць паўтарагадовы сын. «Але Віка таксама наша дачка.

Мы ніколі не перастанем змагацца за тое, каб зноў абняць яе. Мы для яе тата і мама», — падкрэсліў А.Джуста.

Нагадаем, у верасні 2006 года сям’я А.Джуста і М.‑К.Барначын, да якіх Віка Мароз некалькі гадоў прыязджала ў госці на канікулы, адмовілася вяртаць дзяўчынку ў Беларусь. Муж і жонка сцвярджалі, што ў вілейскім інтэрнаце дзяўчынка зазнавала «фізічнае і маральнае насілле». На працягу 20 дзён яе хавалі ў кляштары на поўначы Італіі. 27 верасня італьянская паліцыя знайшла Віку, а 30 верасня яна была дастаўлена спецыяльным авіярэйсам у Мінск. Праз месяц дзяўчынку аддалі ў сям’ю Алены і Сяргея Васілеўскіх, дзе ўжо выхоўваўся старшы брат Вікі. Дагэтуль брат і сястра не мелі зносін на працягу некалькіх гадоў. Дзеці сустрэліся дзякуючы ініцыятыве сям’і Джуста‑Барначын: яны адшукалі італьянскую пару, у якой гасцяваў брат дзяўчынкі.

У верасні 2007 года ў Генуі пачаўся суд над сямейнай парай, іх бацькамі і двума святарамі. Ініцыятарам разбору выступіла пасольства Беларусі ў Італіі.

Тацяна Каравянкова, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант43

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць