Свет

Дзеля чаго ЗША перакідваюць сваіх вайскоўцаў з Сірыі ў Ірак

Фото: U.S. AIR FORCE

Вашынгтон плянуе перанакіраваць у Ірак тых вайскоўцаў, якіх ён выводзіць з паўночнага ўсходу Сырыі. Пра гэта заявіў міністар абароны ЗША Марк Эспэр, перадае «Свабода».

Паводле яго словаў, гаворка ідзе пра больш за 700 вайскоўцаў. Яны будуць разьмешчаны на захадзе Іраку, дзе працягнуць змагацца з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Сырыйскае дзяржаўнае агенцтва SANA паведамляе, што амэрыканская транспартная калёна ў нядзелю, 20 кастрычніка, заехала на тэрыторыю Сырыі з боку Паўночнага Іраку. Яна завершыць эвакуацыю ваенных баз ЗША з тэрыторыі, дзе Турэччына праводзіць сваю ваенную апэрацыю.

У калёне, па дадзеных агенцтва, каля 100 грузавікоў, іх суправаджае вайсковая ахова. Таксама паведамляецца, што напярэдадні амэрыканскі канвой выправіўся ў бок Іраку з сырыйскіх правінцый Алепа і Рака.

9 кастрычніка Турэччына пачала ваенную апэрацыю супраць курдаў на поўначы Сырыі. Анкара лічыць узброеныя курдзкія фарміраваньня тэрарыстамі. Вашынгтон, наадварот, лічыць курдаў сваімі саюзьнікамі ў барацьбе з «Ісламскай дзяржавай».

Аб вывадзе амэрыканскіх войскаў з поўначы Сырыі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў напярэдадні пачатку турэцкай апэрацыі. Многія кангрэсмэны асудзілі рашэньне прэзыдэнта.

На гэтым тыдні Турэччына і ЗША дамовіліся аб прыпыненьні ваеннай апэрацыі Анкары на поўначы Сырыі. Часовае спыненьне агню павінна было працягнуцца 120 гадзін, каб курдзкія ўзброеныя фармаваньні змаглі пакінуць раён ваенных дзеяньняў. Аднак напярэдадні абодва бакі канфлікту на поўначы Сырыі — Турэччына і сырыйскія курды — абвінавацілі адзін аднаго ў парушэньні рэжыму спыненьня агню.

Каментары

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць