Улада

Хроніка рэпрэсій і супраціву 6–13 чэрвеня

4 чэрвеня: затрыманьне ў Салігорску

У Салігорску падчас распаўсюду газэты «Товарищ» затрыманы непаўналетні моладзевы актывіст Аляксей Янковіч.

5 чэрвеня: арышт брата Казуліна

На 5 сутак у Менску арыштаваны Ўладзімер Казулін, брат экс-кандыдата ў прэзыдэнты. Суд адбыўся завочна, пра прысуд У.Казулін даведаўся празь месяц пасьля яго вынясеньня.

На пастара царквы «Новае жыцьцё» Вячаслава Ганчарэнку склалі пратакол за богаслужэньне без дазволу ўлады ў непрыстасаваным памяшканьні.

6 чэрвеня: папярэджаньне бацьку галадоўнікаў

Уладзімеру Шылу з Салігорску, бацьку галадоўнікаў Івана ды Ільлі, пракуратура вынесла папярэджаньне з прычыны ўдзелу сыноў у галадоўцы.

Журналіст «Комсомольской правды» Алег Улевіч атрымаў з Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных справаў Менгарвыканкаму паведамленьне, што крымінальная справа па ягоным зьбіцьці 2 сакавіка прыпыненая «ў сувязі зь невысьвятленьнем асобы, якую належыць прыцягнуць у якасьці абвінавачанага».

Рэдакцыя і заснавальнік недзяржаўнага гістарычна-літаратурнага часопісу «Лідскі летапісец» атрымалі папярэджаньні ад Міністэрства інфармацыі за зьмену пэрыядычнасьці выхаду выданьня, адсутнасьць своечасовай абавязковай рассылкі й непраўдзівыя даты выхаду ў сьвет у некалькіх нумарох. Абодва папярэджаньні падпісала 31 траўня намесьніца міністра Лілія Ананіч.

Горацкі раённы суд пакараў штрафам у 20 базавых велічыняў прадпрымальніка Дзям’яна Франкоўскага, які распаўсюджвае недзяржаўныя выданьні. Фармальнай падставай стала праверка яго гандлёвай кропкі падатковай інспэкцыяй.

У Горадні 6 чэрвеня на допыт у пракуратуру ў справе «Маладога фронту» выкліканы моладзевы актывіст Зьміцер Цесьлянок. Допыт доўжыўся 3 гадзіны.

8 чэрвеня: канфіскацыя маёмасьці Саюзу беларускіх пісьменьнікаў

У Менску судовыя выканаўцы пачалі «перапіс» маёмасьці ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў»: паводле рашэньня суду за пазыкі СБП мае сплаціць Галоўнаму гаспадарчаму ўпраўленьню Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта 55,5 млн руб.

Зь Беларусі дэпартавалі грамадзяніна Ўкраіны Артэма Чысьцякова, затрыманага 5 чэрвеня перад пачаткам пікету супраць прымусовай дэпартацыі зь Беларусі ў часе і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў замежных грамадзян. Усіх затрыманых, апрача Артэма, выпусьцілі празь некалькі гадзінаў, а яго адвезьлі ў турму на Акрэсьціна.

Пракуратура Беларусі выставіла абвінавачаньне рэдактару газэты «Згода» Аляксандру Зьдзьвіжкову ў крымінальнай справе па перадрукоўцы карыкатураў на прарока Магамэта. Адпаведная пастанова зьявілася яшчэ ў сакавіку, неўзабаве справу могуць перадаць у суд.

Другое афіцыйнае папярэджаньне ад Пракуратуры Беларусі атрымаў Алег Манаеў, дырэктар Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, зарэгістраванага ў Вільні. Навукоўцу прапанавалі спыніць распаўсюд зьвестак пра вынікі галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах і не праводзіць сацыяльна-палітычныя дасьледаваньні, «што парушаюць патрабаваньні заканадаўства». Папярэджаньне падпісаў намесьнік генпракурора Мікалай Купрыянаў.

У Жлобіне адбыўся заключны допыт моладзевага актывіста Эдуарда Зелянкова, абвінавачанага ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».

Сьледчы ў справе Аляксандра Казуліна адмовіў у спатканьні з палітвязьнем ягонай дачцэ Юліі й роднай сястры Алене.

Берасьцейскі абласны суд скасаваў пастанову суду Ленiнскага раёну Берасьця аб пакараньнi за нецэнзурную лаянку Зьмітра Шыманскага, кіраўніка абласнога штабу Мілінкевіча на выбарах. Прэцэдэнт, пра які ідзе гаворка, адбыўся 24 сакавіка, калі Шыманскі выходзіў з ізалятару часовага ўтрыманьня: міліцыянты М.Лосіч і А.Блізьнюк хлусьліва абвінавацілі яго ў лаянцы. Асудзілі яго 5 траўня завочна на 1 б.в. Цяпер суд скасаваў ранейшую пастанову й адправіў справу на паўторны разгляд.

9 чэрвеня: галадоўнік страціў прытомнасьць

У Жодзіне галадоўнік Сяржук Гудзілін страціў прытомнасьць, дактары паставілі яму кропельніцу з глюкозай. У Менску хуткую дапамогу вымушаны быў выклікаць Зьміцер Хведарук, якому зрабілі некалькі ўколаў. Ён, Яўген Скрабутан (Горадня), Ігар Шчэкарэвіч (Луцак, Украіна), Сяржук Чайка (Ліда) праз кепскае самачуцьце спынілі галадоўку.

Мікалай Аўтуховіч у адказ на просьбы сяброў і калег спыніць галадоўку даў згоду піць ваду.

Моладзевага актывіста зь Менску, галадоўніка Зьмітра Дашкевіча выклікалі ў пракуратуру для паказаньняў у крымінальнай справе «Маладога фронту».

Ірыну Казуліну, жонку экс-кандыдата ў прэзыдэнты, затрымлівалі ў аэрапорце пры вылеце зь Беларусі: у самалёт ёй удалося трапіць за 7 хвілінаў да адлёту.

Кіраўніцтва Свабоднага прафсаюзу Беларускага атрымала ліст ад Мін’юсту з патрабаваньнем у месячны тэрмін падаць у Полацкі гарвыканкам дакумэнты, якія пацьвярджаюць наяўнасьць юрадрасу прафсаюзнай суполкі на ААТ «Полацак-Шкловалакно». Адміністрацыя прадпрыемства адмовіла суполцы ў падаўжэньні арэнднай дамовы яшчэ ў лістападзе 2005 г.

У Беларусь не пусьцілі 60 удзельнікаў хроснага ходу з Адэсы ў падмаскоўны Сергіеў Пасад: ад іх патрабавалі дазвол ад мясцовых уладаў і блаславеньне ад Беларускай Праваслаўнай Царквы.

11 чэрвеня: флэш-моб на Кастрычніцкай

Пасьля флэш-мобу ў памяць намётавага мястэчка – удзельнікі ставілі на плошчы белыя і чырвоныя папяровыя намёцікі – затрыманыя моладзевыя актывісты Аляксей Казулін і Іван Бурыкін.

12 чэрвеня: дэпутат Зарамбюк далучыўся да галадоўкі

Супраць інспэктара міліцыі І.Шаблова распачатае дысцыплінарнае расьсьледаваньне: падставай стала скарга Валер’я Шчукіна, якога міліцыянт незаконна затрымаў падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

Да галадоўкі моладзевых актывістаў далучыўся дэпутат Мастоўскага райсавету Алесь Зарамбюк.

Артур Фінькевіч атрымаў пазоў у аддзел выкананьня пакараньняў Заводзкага раёну Менску на 15 чэрвеня: яму мусяць назваць месца, дзе ён будзе адбываць пакараньне.

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць