Улада44

Прамыслоўцы выступаюць за прывязку курсу беларускага рубля да расійскага

паведаміў журналістам 20 лютага першы віцэ-прэм'ер урада Уладзімір Сямашка.

«Мы павінны разумець прамыслоўцаў, дырэктараў прадпрыемстваў. Калі год таму яны зараблялі расійскі рубель, дык тут за гэты рубель яны мелі 90—91 беларускіх.
А сёння за гэты рубель яны атрымліваюць 74—75 беларускіх, і праблема не ў нас, праблема ў Расіі», — зазначыў У.Сямашка.

Ён патлумачыў, што ад аслаблення расійскага рубля беларуская прадукцыя становіцца неканкурэнтаздольнай на расійскім рынку. У.Сямашка прывёў у прыклад Мінскі трактарны завод, які «за чацвёрты квартал мінулага года ў Расіі страціў каля 20 млн долараў». Пры гэтым першы віцэ‑прэм’ер зазначыў, што згодна з прагнозамі Цэнтрабанка Расіі з другой паловы года расійскі рубель пачне ўмацоўвацца.

У.Сямашка падкрэсліў, што ў Беларусі не будзе больш разавай дэвальвацыі, якая была ў пачатку студзеня. «

Абвальнай дэвальвацыі не будзе»,
— заявіў ён і патлумачыў, што ў экспартна арыентаванай краіне з адкрытай эканомікай, якой з’яўляецца Беларусь, «умераная, разумная, мяккая» дэвальвацыя спрыяе абароне ўнутранага рынку і стымулюе экспарт.

Першы віцэ‑прэм’ер таксама зазначыў, што Беларусь падтрымлівае ідэю ўвядзення расійскага рубля як рэгіянальнай валюты.

«Крызіс абвастрыў сітуацыю, запатрабаваў прыняцця больш рашучых мер. Тое, што можна раней было рабіць гадамі, зараз, ва ўмовах сусветнага крызісу, трэба прымаць хутка», — падкрэсліў У.Сямашка.

«У Беларусі адмоўнае сальда з Расіяй, нам не хапае расійскіх рублёў для разлікаў. Мы не просім падарыць нам гэтыя грошы, іх можна пусціць у абарачэнне ў выглядзе крэдыту, пазыкі, і мы гэтыя грошы адпрацуем з працэнтамі», — зазначыў першы віцэ‑прэм’ер. Каб гэтая схема запрацавала, Беларусь назвала і суму магчымага расійскага крэдыту — 100 млрд. рублёў. Аднак, паводле слоў У.Сямашкі, гэта было некалькі месяцаў таму, а цяпер, з улікам дэвальвацыі, гэтая сума можа быць і большай. Прадстаўнік урада дадаў, што пры абмеркаванні гэтага пытання на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета ў Крамлі 3 лютага «ніхто не сказаў Беларусі «не».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу9

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу

Усе навіны →
Усе навіны

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

У Івацэвіцкім раёне мужчына спрабаваў спаліць жонку і дзяцей. У дачку шпурляў вілы3

Памёр журналіст Мікола Галко2

За хабар затрымалі намесніка дырэктара буйной замежнай будаўнічай кампаніі

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Адзін з дырэктараў EPAM збірае сродкі на лячэнне жонкі ад раку12

Новыя падыходы ў азеляненні? Мінчукі бурна абмяркоўваюць клумбы каля мінскай «Галерэі»10

Жыхары Іванава стаяць у чарзе з 6-й раніцы, каб запісацца ў дзіцячую паліклініку3

Трамп сказаў Зяленскаму і еўрапейцам, што не будзе абмяркоўваць з Пуціным пытанне тэрыторый2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу9

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць