Грамадства1212

«Крыж выглядае не зусім эстэтычна»

Лельчыцкага ксяндза ўсё ж аштрафавалі за крыж.

Лельчыцкага ксяндза ўсё ж аштрафавалі за крыж.

У пятніцу Лельчыцкі раённы суд аштрафаваў пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Маці Божай Фацімскай ксяндза Віталя Мышону. Пазоў у суд падалі раённыя ўлады ў асобе галоўнага архітэктара Вячаслава Асіпенкі і начальніка землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Анатоля Бялоцкага. Ксяндза вінавацілі ў незаконным захопе зямлі і невыкананні прадпісанняў органаў улады. У выніку суддзя Аляксей Бялоцкі пакараў айца Віталя штрафам у памеры 3 базавых адзінак (Br105 тыс.). Наконт зносу крыжа рашэнне суд не вынес. Нагадаем, што раней райвыканкам дазволіў усталяваць крыж, але пазней чыноўнкіі выставілі дадатковыя патрабаванні, падалі у суд на пробашча парафіі і прайгралі справу.

Справа мела розгалас, на яе мусілі рэагаваць чыноўкі аблвыканкаму.

У часе судовых паседжанняў выявілася, што чыноўнікі акрамя ўсяго маюць прэтэнзіі да эстэтычнага выгляду крыжа. У мінулую сераду, як піша ў сваім блогу гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, які прысутнічаў на судзе,

архітэктар Асіпенка заявіў літаральна наступнае: «Ён самалётам і верталётам канечне не перашкаджае, але выглядае не зусім эстэтычна».
Пачобут паведамляе таксама, што з блізкіх да кіраўніцтва райвыканкама крыніцаў яму стала вядома, што
мясцовыя ўлады хочуць, каб з крыжа прыбралі выяву Хрыста і надпіс на латыні, а сам крыж падкарацілі на адзін метр і, магчыма, перанеслі на іншае месца.

Крыж, што стаіць ад кастрычніка мінулага году на ўездзе ў Лельчыцы, усталяваны ў гонар святога Канстанціна, які, паводле падання, у 313 годзе перад рашучай бітвай пабачыў у небе выяву ў выглядзе крыжа. Канстанцін перамог і зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі. На лельчыцкім крыжы ёсць цытата лацінай з таго падання — «In hoc signo vinces» («У гэтым знаку ты пераможаш»).

Каментары12

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Добраахвотнікі для пошуку Максіма Зяньковіча прыбываюць з усёй Беларусі, яго шукаюць пятыя суткі2

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны13

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць