Улада1111

У Лельчыцах улады загадалі знесці каталіцкі крыж

Які самі і дазволілі ўсталяваць. Раённы суд узяў бок святара.

Які самі і дазволілі ўсталяваць. Раённы суд узяў бок святара.

У кастрычніку 2008 г. пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай ксёндз Віталь Мышона атрымаў дазвол на ўсталяванне каталіцкага крыжа на ўездзе ў Лельчыцы (Гомельская вобласць).

«Мы дабіваліся гэтага каля пяці гадоў, але безвынікова» — кажа а. Віталь. Потым райвыканкам узначаліў Віктар Гамолка, які даў такі дазвол. Паводле прадпісання райвыканкаму, усталяванне крыжа было ўзгодненае ў ДАІ і ДСУ, а на імя старшыні была напісаная адпаведная заява. Атрымаўшы станоўчы адказ, парафіяне ўсталявалі і асвяцілі крыж у гонар святога Канстанціна, які, паводле падання, у 313 годзе перад рашучай бітвай пабачыў у небе крыж. Канстанцін перамог і зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі. На лельчыцкім крыжы ёсць цытата лацінай з таго падання — «In hoc signo vinces» («У гэтым знаку ты пераможаш»).

Неўзабаве лельчыцкага ксяндза выклікалі ў райвыканкам, дзе паведамілі, што працэдура ўсталявання патрабавала таксама ўзгаднення з раённым архітэктарам.
Парафіі было зробленае прадпісанне зрабіць праект, узгадніць яго з архітэктарам і зямельнымі службамі. «Парафіяне ўжо пачалі рыхтаваць неабходныя дакументы, але тут раённы архітэктар заявіў, што складае на мяне пратакол за тое, што я не ўзгадніў з ім гэтае пытанне», — прыгадвае а. Віталь.

Потым быў суд, які, аднак, прызнаў, што ксёндз і парафіяне не выйшлі ў сваіх дзеяннях за рамкі патрабаванняў райвыканкаму і такім чынам закон не парушылі. Суд пастанавіў справу спыніць. Але гэта не спыніла чыноўнікаў — архітэктар склаў чарговы акт, а начальнік землебудаўнічай і геадэзічнай службы Лельчыцкага раёну абвінаваціў ксяндза ў самавольным захопе зямельнага ўчастка. Касцёлу прадпісалі да 30 студзеня зямлю вызваліць, альбо аформіць яе адпаведным чынам. «Самі мы крыж пераносіць не будзем», — заявіў ксёндз.

Па яго словах, апошнім часам намесніца старшыні райвыканкаму Вольга Гаўрылавец, якая з’яўляецца таксама старшынёй камісіі па праверцы заканадаўства ў галіне свабоды сумлення, стала настойваць на сваёй прысутнасці на занятках нядзельнай школкі. Ксёндз, палічыўшы гэта ўмяшаннем ва ўнутранае жыццё парафіі, адмовіў. І атрымаў папярэджанне ад аблвыканкаму за перашкоду працы супрацоўнікаў райвыканкаму.

Намесніца старшыні райвыканкаму Вольга Гаўрылавец пракаментаваць сітуацыю адмовілася:

«Вакол гэтага крыжа шмат самай рознай і надуманай інфармацыі».

* * *

Парафія ў Лельчыцах адрадзілася ў 1990 годзе, сёння яна складае каля 350 чалавек. Стары драўляны касцёл згарэў у 1943 г. У 1998 г. пад кіраўніцтвам пробашча ксяндза Збігнева Бояра быў збудаваны новы касцёл, які атрымаў тытул Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

Старшыня «Белдзяржхарчпрама» пракаментаваў падаражанне кандытарскіх вырабаў9

«Напоўніцу насыціў сваю сентыментальнасць». Гурневіч пра фільм з Джыліян Андэрсан, зняты па скандальнай гісторыі

Слуп, падобны да смерчу, бачылі пад Мазыром

Беларуска праз два гады дабілася кампенсацыі ад Wizz Air за затрымку рэйса

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам24

У пасажырскага Boeing 767 падчас палёту ў ЗША загарэўся рухавік1

Як на Добрушскім заводзе распісваюць фарфор5

Распрацоўшчыка камп’ютарных гульняў асудзілі на два гады калоніі за каментары3

Паста з тунцом1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць