Інтэрнэт і СМІ1515

Бачкоў: Беларускія клоны Дудзя ненавідзяць свайго суразмоўцу. А Марат Маркаў прафесійны, харызматычны

Дзмітрый Бачкоў — самы статусны вядучы АНТ. Раней ён вёў ток-шоу «Наша жыццё», а цяпер займаецца праектам «Аб'ектыўна» — тое самае, але без гледачоў. Адначасова Бачкоў лічыцца на АНТ першым намеснікам старшыні праўлення Марата Маркава.

У інтэрв'ю Sb.by ён расказаў пра сваё стаўленне да відэапраектаў у інтэрнэце і пахваліў свайго начальніка Марата Маркава.

— Калі ёсць магчымасць дарвацца да YouTube, вывучаю новыя праекты, гляджу блогераў, якія спрабуюць кінуць выклік Дудзю.

— Хтосьці з новенькіх вас зачапіў у апошні час?

— Пакуль толькі расчараваў. Таму што нічога новага па-ранейшаму не адбываецца. Вось з'явіўся Дудзь, і ўсе сталі яго капіяваць. З розным поспехам, вядома, але ў асноўным гэта суцэльная пародыя. Галоўны недахоп ва ўсіх гэтых клонаў Дудзя (а я кажу ў тым ліку і пра нашых, беларускіх блогераў) — непрафесіяналізм. Ён заключаецца ў тым, што вядучыя запрашаюць чалавека ў студыю і шчыра ненавідзяць свайго суразмоўцу. І нават не спрабуюць гэта схаваць. Пры гэтым Дудзь нават да тых спікераў, якія ў рэальным жыцці відавочна з'яўляюцца яго апанентамі, звяртаецца карэктна. Так, ён абвастрае, задае пытанні на мяжы, але сваёй асабістай нянавісці і пагарды не выяўляе. І гэта таксама выдае ў ім прафесійнага журналіста.

Але, акрамя відавочных рэчаў, ёсць яшчэ і нябачныя матэрыі — энергетыка, харызма, — якімі павінен валодаць прафесійны інтэрв'юер. Імі, напрыклад, адрозніваюцца Леанід Парфёнаў, Уладзімір Познер, наш Марат Маркаў.

Чым мне падабаецца праграма «Маркаў. Нічога асабістага»? Тым, што ў ёй ёсць цікавы суразмоўца і вядучы, які мае вопыт, свой пункт гледжання, пазіцыю. А сваёй харызмай ён часам нават кампенсуе адсутнасць цікавасці да адказу таго ці іншага суразмоўцу. І гэта ідэальнае спалучэнне: прафесійныя навыкі і асабістыя характарыстыкі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны28

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі неўраджай яблыкаў8

«Таму без усялякай крыўды». Лукашэнка даручыў Галоўчанку сачыць за працаю Турчына3

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю70

Дроны над пляжам, груз 200 і не працуе GPS. Як беларусы сёлета адпачывалі ў Крыме6

Вікторыя Азаранка прыляцела ў Мінск. Яе з сынам заўважылі на трыбунах «Мінск-Арэны» ФОТАФАКТ4

Байсол: Сродкі з экстраннага збору будуць выплачаныя палітвязням цалкам9

У расійскай школе, што абвалілася на вачах у людзей, у той дзень павінны былі вучыцца разбіраць аўтамат, але ніхто не прыйшоў1

Як фаварыткі Лукашэнкі зарабляюць у б’юці-сферы12

Лукашэнка распытаў Турчына пра касякі ўрада19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны28

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць