Афіша

Нестандартныя кіны

Андрэй Расінскі пра Кінафармат «4х4»

Андрэй Расінскі пра Кінафармат «4х4»

Фактотум (Factotum)

ЗША–Нарвэгія, 2005, каляровы, 94 хв.

Жанр: драма паводле твораў Чарлза Букоўскага.

Адзнака: 5,5 (з 10).

Гэнры Чынаскі (Мэт Дылан) піша й п’е. Ён зьмяняе працу за працай – на фабрыках ды сховішчах, – каб зарабіць капейчыну на чарніла (і на атрамант таксама). Пісьменьнік-маргінал сустракаецца з такімі ж непрытульнымі прастытуткамі, гуляе на скачках і п’е.

Рэжысэр карціны – нарвэжац Бэнт Хамэр, вядомы «этнаграфічна-пабытовай» трагікамэдыяй «Кухонныя байкі». Герой «Фактотуму» выпісаны з такой жа паўночнай стрыманасьцю. Аніякіх буйных разгулаў, багемнай рамантыкі ці сацыяльнага выкрыцьця.

Удумлівае назіраньне за чалавекам, які сьвядома абраў маргінальную нішу сваёй свабоды.

Місіс Гэндэрсан прэзэнтуе (Mrs. Henderson Presents)

Вялікабрытанія, 2005, каляровы, 103 хв.

Жанр: камэдыйная драма.

Аўдавелая Лора Гэндэрсан (Джудзі Дэнч) набывае лёнданскі тэатар. У кампаніі з мэнэджарам (Боб Госкінз) яна арганізуе спэктаклі, дзе гераіні агаляюцца, каб падтрымаць баявы дух змагароў з фашызмам.

Джудзі Дэнч і Боб Госкінз у карціне – закаханыя камічныя старыя. А эратычнае шоў рэжысэр Стывэн Фрырз выдае за гісторыка-патрыятычную драму.

Нестандартнае спалучэньне.

Белая графіня (White Countess)

Вялікабрытанія–ЗША–Нямеччына–Кітай, 2005, каляровы, 138 хв.

Жанр: драма.

У Шанхаі 1936 году асьлеплы дыплямат (Ральф Файнс) закахаўся ў расейскую ўцякачку-графіню (Наташа Рычардсан).

Рэжысэр стужкі – Джэймз Айвары.

Фільм намінаваўся на прэмію «Satellite Awards» за найлепшыя гук і касьцюмы.

Адзін сыходзіць, другі застаецца (Un reste, l’autre part)

Францыя, 2005, каляровы, 109 хв.

Жанр: камэдыя.

Два парыскія антыквары (Даніэль Атэй і П’ер Ардыты) адначасова трапляюць у складаную сытуацыю. Пасьля сямейных мітрэнгаў кожны зь іх закахаўся. Кінуць жонку ці застацца?

Рэжысэр – Клёд Бэры.

Фільм – удзельнік кінафэсту ў Стамбуле.

Андрэй Расінскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць