Улада3333

Яўген Афнагель расказаў, што думае пра масіраваную атаку ў свой бок ад БТ

Цягам апошніх дзён адразу тры дзяржаўныя тэлеканалы — БТ, АНТ і СТБ — зрабілі сюжэты пра каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля.

Фота Надзеі Бужан. 

Тон гэтых публікацый прадказальны: маўляў, хто такі гэты Афнагель — сапраўдны няўдачнік, людзі ў Мінску пра яго зусім не ведаюць. Ролікі выходзяць у найлепшых традыцыях дзяржаўнай тэлепрапаганды 2000-х.

Адбылося гэта пасля таго, як «Еўрапейская Беларусь» правяла вулічныя акцыі 8 і 15 лістапада. Сам Яўген Афнагель у каментары «НН» расказаў аб сваім стаўленні да гэтых ролікаў.

«Я б не назваў гэта масіраванай атакай, я б назваў гэта бясплатнай рэкламай «Еўрапейскай Беларусі. Я вельмі ўдзячны дзяржаўнаму тэлебачанню за тое, што яны, хай і позна, але расказалі пра нашу грамадзянскую кампанію, — паўжартам адказвае Яўген. — Канечне, ніхто дзяржаўнае ТБ не глядзіць, але залішняй рэклама не бывае».

«А калі казаць больш сур’ёзна, то гэта нервовая рэакцыя на жорсткую крытыку ў бок уладаў, кіруючага рэжыму. Па-іншаму вытлумачыць гэта немагчыма. Я не перажываю праз тое, што ролікі з’яўляюцца», — адказвае Афнагель.

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» прызнаецца, што не сочыць за тэлебачаннем, таму не ведае, ці былі раней падобныя ролікі.

Яўген Афнагель — адзін з самых актыўных удзельнікаў вулічных акцый супраціву, быў заснавальнікам «Зубра». За сваю дзейнасць Яўген неаднаразова затрымліваўся, адбываў адміністрацыйныя пакаранні. На выбарах 2010 года быў у камандзе кандыдата Андрэя Саннікава.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй2

«На шчасце, у Тайландзе ўсё танней, чым у Польшчы». Беларусы захраслі праз вайну ў Іране, як яны дабіраюцца дадому?3

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік3

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць