Грамадства2222

Нехта: Чудзянцоў дапамагаў мне ў рэдактуры тэкстаў для канала

Блогер Нехта (Сцяпан Пуціла) звярнуўся да сваіх чытачоў з адмысловым відэазваротам. Ён прызнаў, што затрыманы за наркотыкі журналіст Уладзімір Чудзянцоў мае дачыненне да фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы». Як сцвярджае Сцяпан, 90% фільма ён рабіў сам, а астатнія 10% яму дапамагалі журналісты, сярод якіх і Уладзімір Чудзянцоў.

Таксама Чудзянцоў дапамагаў Сцяпану з рэдактурай тэкстаў для канала Нехта. «Бясплатна, па сваёй волі», — запэўнівае Пуціла.

Журналіст Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы 21 лістапада быў на пункце пропуску Брэст — Цярэспаль.

Яго маці Ніна Зуева расказала журналістам, што сын ехаў цягніком у Варшаву, дзе знайшоў працу. А калі, маўляў, выйшаў у прыбіральню, мытнікі знайшлі ў яго ў сумцы пакецік з наркатычным рэчывам. «Пасля адразу правялі ператрус у нас дома ў Мінску. Тут таксама знайшлі некалькі пакетаў», — патлумачыла жанчына.

Уладзімір Чудзянцоў займаецца журналістыкай з 1990-х. Тады ён займаўся пралукашэнкаўскай прапагандай. З цягам часу, змяніўшы прозвішча, уладкаваўся на Tut.by. Пасля звальнення заснаваў клікбэйтны сайт by24.org, заняў радыкальную антырасійскую пазіцыю.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў22

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў ВІДЭА1

На Камсамольскім возеры ў Мінску канцэнтрацыя нафтапрадуктаў большая за дапушчальную ў 4,2 раза3

Ці можна праваслаўнаму дасылаць дыкпікі? «Калі яна сама просіць»11

На скляпеннях храма ў Мураванцы з’явіліся расколіны4

Трамп наклаў 25% пошліны на Індыю4

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях29

«Больш глядзіце беларускае тэлебачанне». Чыноўнік з Мінюста адказаў на заклапочанасць умовамі ўтрымання палітвязняў8

У Мінску за вырошчванне канопляў затрымалі ўладальніка начнога клуба4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў22

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць