Грамадства33

БЧ адмяніла «кругасветны» цягнік Брэст — Камунары

БЧ адмяніла цягнік самага далёкага маршруту ў краіне Брэст — Камунары, піша tut.by. Ён быў у дарозе 876 кіламетраў і праходзіў гэтую адлегласць за 17 гадзін і 1 хвіліну. Ехаў з Брэста ў Магілёўскую вобласць праз Пінск, Лунінец, Баранавічы, Мінск і Оршу. Людзі, якія ездзілі гэтым цягніком з Брэста ў Магілёўскую вобласць, наракаюць, што цяпер ім прыйдзецца дабірацца з перасадкамі, а гэта нязручна.

Цягнік Брэст — Камунары з'явіўся ў раскладзе ў канцы мая 2011-га, а са снежня 2015 года стаў хадзіць штодня. Спачатку гэта быў самастойны цягнік, а затым — прычапныя вагоны да цягніка Брэст — Віцебск. Станцыя Камунары знаходзіцца на далёкай паўночнай ускраіне райцэнтра Касцюковічы ў Магілёўскай вобласці.

Канстанцін Баяр, намеснік начальніка пасажырскай службы — начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі, тлумачыць, што прычапныя вагоны прамых зносін цягніка № 658 Брэст — Камунары прыбралі з-за таго, што на ўчастку ад Мінска да Віцебска змянілася схема курсіравання цягнікоў. Ад 8 снежня паміж Віцебскам і Мінскам будуць ездзіць цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа. І гэтыя цягнікі адпраўляюцца з Мінска і Віцебска і раніцай, і ўдзень, і ўвечары.

Да станцыі Камунары або Крычава з Брэста можна даехаць цягніком № 605/606 Брэст - Віцебск з перасадкай на станцыі Магілёў на цягнік № 633/634. Так, трэба ў 5-й раніцы выйсці ў Магілёве і перасесці на цягнік да Камунараў, і, адпаведна, вечарам таксама чакаць цягніка некаторы час.

Калі ехаць з Брэста да Крычава праз Оршу, то можна дабрацца цягніком № 96 і ў Оршы перасесці на цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды10

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю4

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды10

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць