Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры33

«Вільня-Горадня-Беласток»

Такі падзагаловак мела газэта «Пагоня», пра гэта піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Дакладней, пад шыльдай было напісана: «рэгіянальны агляд» і ‑‑ назвы трох гарадоў, як пазнака пэўнага гістарычна адзінага абшару, дзе дагэтуль захаваліся браткі‑беларусы.
Выглядала, як здаецца, даволі самавіта. Ясна, гэта быў вынік пошуку ўласнай нішы, адметнасьці. Зразумела, што мы стараліся адпавядаць прыдуманай ролі, напоўніць, наколькі магчыма, зьместам таксама віленскім і беластоцкім.

Вільня, Горадня, Беласток! Тады яны разам здаваліся яшчэ агульнай часткай Эўропы, агульнага амаль што сьвету. Сёньня ‑‑ межы, межы, аўчаркі, кантроль, ня кажучы пра візы. І яны, суседзі, ‑‑ частка сапраўднага эўрапейскага пірага, торта нават ‑‑ з марэлямі, з ківі, з шакалядам, а мы так і засталіся засохлым скраем сумнай уральскай каўрыжкі ці скамянелага тульскага перніка. Як у галоўнай песьні ‑‑ «з братняю Русьсю разам шукалі да шчасьця дарог», але выбар партнэра хібны. Расея ‑‑ нешчасьлівая краіна, яе абраньніцтва ў гэтым ‑‑ заўжды быць няшчаснай, адчуваць сябе заўжды ў друхле, нават калі яно нафтай пахне. Рускае шчасьце ‑‑ гэта, уласна, няшчасьце іншых, калі іншым кепска,.. нічога ня зробіш, большага брата не перайначыш. Да слова: гэта мне любіць паўтараць сябра‑расеец.

Чаму я хацеў пра «Пагоню» напісаць яшчэ напачатку 2008‑га? Таму што якраз здарылася 15 гадоў, як я прыйшоў ранкам пасьля Новага году ў прахадны рэдактарскі пакой, каб засяродзіцца, пакуль нікога яшчэ не было, засяродзіцца на новым месцы, пакуль не пачалася хаданіна. Восем гадоў і два месяцы я правёў у абласной газэце, дзе ў мяне быў вялікі пакой, дзе я чытаў, пісаў свае творы, стаў друкавацца у «Нашай Ніве». На стале была пэрсанальная друкапіска. «Пагоню» прыдумаў Маркевіч, але рабіць яе не было каму. Яна існавала, але яе не было, яна не выходзіла. І вось лета 1992‑га, першага лета, калі больш‑менш вольна дыхалася. Раскапаныя ды не засыпаныя архэолягамі падмуркі Фары Вітаўта, і мы, некалькі чалавек, вырашаем ‑‑ што рабіць з «Пагоняй»? Як выпускаць газэту на пустым месцы, на «раскапаных падмурках»?

«Час выбраў нас», і я мусіў брацца за яе, якая не зьяўлялася два месяцы пасьля свайго старту. І паўгады я рабіў яе, застаючыся ў абласной газэце. І хаця былі размовы ледзьве не штодня яе выпускаць, з нуля проста, я сказаў: рэальна паспрабаваць наладзіць існуючымі сіламі спачатку двухтыднёвы выпуск, што й удалося ажыцьцявіць. А ўжо пазьней зрабілі «Пагоню» тыднёвікам. Я наладзіў яе і перайшоў у «Свабоду», я сваю справу зрабіў, выканаў сваю ролю. «Свабода» была тэмай маёй дыплёмнай працы унівэрсытэцкай, абараніў яе на выдатна. Гэта шмат у чым вызначыла маё жыцьцё надалей. Люблю слова «свабода», люблю песьні, якія так называюцца, яны ёсьць у розных сьпевакоў і гуртоў.

«Пагоні» больш няма, «Свабоды» таксама, Вільня зь Беластокам адкалоліся, засталася Горадня… Тыя, хто выпускаў «Пагоню», «Свабоду», хто не трымаў у шуфлядзе да пары‑часу серп з молатам, ня мелі шанцаў у краіне хамута і вянка з глёбусам, у краіне бізуна і перніка, якая насоўвалася няўмольна, як вулканічная лава.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць