У Маскве на чыгуначнай станцыі з кілаграмам наркотыкаў затрымалі беларуса. Прыехаў, каб падзарабіць грошай

Работнікі паліцыі на станцыі Масква — Ленінградская на платформе для прыгарадных цягнікоў затрымалі непрацуючага 37-гадовага беларуса.
Падчас асабістага надгляду ў яго быў знойдзены пакет з парашкападобным рэчывам. Згодна з заключэннем экспертаў, у пакеце быў 1 кілаграм N-метылэфедрону.
Распачата крымінальная справа па ч. 5 арт. 228.1 КК РФ. Яму пагражае да 20 гадоў зняволення.
На відэазапісе мужчына, якога называюць Аляксандрам, распавядае, што прыехаў у Расію з Беларусі «зарабляць грошы».
Ён прыехаў у Маскву 5 студзеня, бо хацеў уладкавацца на працу кіроўцам. Працаўладкавацца не атрымалася, ён пачаў шукаць у інтэрнэце спосаб заробку, і яму прапанавалі добрыя грошы за перавозку нейкага грузу. «Працадаўца» паабяцаў яму каля 50000-60000 расійскіх рублёў у тыдзень (каля 800-1000 даляраў). Беларус пагадзіўся зрабіць некалькі рэйсаў для таго, каб зарабіць першапачатковы капітал.
Каментары