Меркаванні1717

Як Украіна сама сабе стрэліла ў нагу, заблакаваўшы сігнал сваіх тэлеканалаў на спадарожніках

Найбуйнейшыя ўкраінскія медыягрупы заблакавалі сігналы сваіх галоўных тэлеканалаў на спадарожніках. Цяпер, каб глядзець украінскія тэлеканалы праз спадарожнікавую талерку, трэба будзе стаць абанентам афіцыйных спадарожнікавых украінскіх аператараў. Рашэнне суперідыёцкае. Чаму?

Праблема ў тым, што большасць жыхароў Украіны (акрамя Крыма і акупаванай часткі Данбаса) яно ніяк не закране. Украінцы і без спадарожнікавых талерак могуць спакойна глядзець сваё тэлебачанне. Ва Украіне ёсць такая штука, якая называецца Т2 — гэта 32 абсалютна бясплатныя лічбавыя ўкраінскія тэлеканалы, даступныя на абсалютнай большасці тэрыторыі Украіны. Калі ёсць магчымасць глядзець бясплатна на Т2, украінцы не будуць купляць падпіску на «спадарожнік».

А вось для жыхароў акупаваных тэрыторый Данбаса, Крыма, суседніх краін (поўдня Расіі, Беларусі, Малдовы, Польшчы, краін Балтыі) «талерка» была адзіным спосабам глядзець украінскае тэлебачанне.

Украінскія алігархічныя тэлеканалы шмат крытыкуюць ва Украіне і крытыкуюць іх справядліва: за нізкапробныя шоу, маніпуляцыю грамадскай думкай, за тое, што яны з'яўляюцца інструментам у руках алігархаў.

Але як бы там ні было, гэтыя каналы былі голасам Украіны, часткай яе інфармацыйнай і культурнай прасторы. Яны забяспечвалі сувязь з акупаванымі тэрыторыямі і дазвалялі даносіць пэўныя наратывы да гледачоў з суседніх краін. Цяпер гэта знішчылі.

Чуў такія снобскія галасы ва Украіне, што, маўляў, яно і добра, што каналы гэтыя алігархічныя сталі платнымі на «спадарожніку», людзі «быдласкрыню» будуць менш глядзець і што ёсць інтэрнэт, YouTube, падкасты і г.д.

Але такія наіўныя думкі фэйсбучнай фанабэрыстай «прагрэсіўнай эліты» толькі сведчаць пра слабае разуменне рэалій і інфантылізм. Украіна сама кідае людзей (у тым ліку сваіх грамадзян на Данбасе і ў Крыме) у абдымкі Кісялёва і Скабеевай.

Як казаў адзін міністр суседняй краіны, «Д….., б…..».

Каментары17

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы27

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі31

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце3

Гэта так проста — а мы зможам больш. Падтрымайце працу «Нашай Нівы»15

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы27

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць