Грамадства

Сям'я шукае ахвотных арганізаваць беларускамоўны першы клас у Заслаўскай гімназіі

«Мы з вельмі вялікай верагоднасцю да канца лета пераедзем у гэты цудоўны старажытны горад, — піша вядомы астраном і фатограф Віктар Малышчыц на старонцы ў фэйсбуку. — А нашай Адэльцы якраз трэба ісці ў першы клас. І, на жаль, нават у радыусе 10 кіламетраў ад горада аніводнай беларускамоўнай школы няма. Не, ёсць, праўда, у Лашанах (ад нас да яе будзе кіламетраў 8), але, калі верыць іх сайту і групе ў ВК, беларуская мова там толькі на шыльдах (і, на жаль, гэта распаўсюджаная з'ява сярод многіх вясковых «беларускамоўных» школ).

У Заслаўскай гімназіі дырэктар на чыстай беларускай сказаў нам, што не супраць стварыць беларускамоўны клас, калі набярэцца хаця б чалавек 10. Таму і пытаюся: можа, ёсць тыя, хто збіраецца аддаваць дзетак у першы клас у Заслаўі і хацеў бы, каб яны вучыліся па-беларуску?

Думаю, што варыянт быў бы цікавы і тым, хто жыве побач з горадам. Сярод плюсаў будзе маленькі калектыў — а значыць, і больш індывідуальны падыход да кожнага, а таксама магчымасць вывучаць/карыстацца мовай», якая даўно павінна была б стаць адзінай дзяржаўнай».

Калі вас зацікавіла прапанова, пішыце спадару Віктару на [email protected] або ў прыват. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць