Грамадства1313

Сям’я асуджанага за педафілію Давыдовіча хоча, каб СМІ выдалілі адрас катэджа, куды вазілі хлопчыкаў

У Рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуўся Андрэй Давыдовіч, сын асуджанага за дзеянні сэксуальнага характару з непаўналетнімі Вячаслава Давыдовіча. Ён хоча, каб «Наша Ніва» выдаліла з усіх артыкулаў адрас дома, у якім здзяйсняў злачынствы яго бацька. Матывацыя такая: маўляў, калі чалавек увядзе ў гугл адрас «Мікалаеўская, 9», у яго складзецца негатыўнае ўражанне пра гаспадара дома.

Вячаслаў Давыдовіч вучыўся ў Акадэміі МУС, працаваў міліцыянтам, кадравым супрацоўнікам у Адміністрацыі прэзідэнта. А потым заснаваў міжнародную дабрачынную грамадскую арганізацыю «У дапамогу дзецям-сіротам». Фота Сяргея Гудзіліна

Андрэй Давыдовіч называе сябе ўласнікам дома і наракае, што згадка адраса на сайце NN.by абмяжоўвае яго правы.

«Лічу, што інфармацыя, якая ўтрымлівае адрас дома, носіць асабісты характар і не можа быць распаўсюджана без маёй згоды», — тлумачыць ён.

Аднак не ўсё так проста.

Нагадаем, гіганцкі катэдж у Зацані пад Мінскам трапіў у цэнтр грамадскай увагі як месца, куды для сэксуальных забаў заваблівалі непаўналетніх хлопчыкаў.

Плошча катэджа Давідовіча — больш за 1700 квадратных метраў. Ён адзін з самых вялікіх у Беларусі

Чытайце. Навошта «сур'ёзныя дзядзькі» заваблівалі непаўналетніх хлопчыкаў у катэдж у пасёлку Зацань?

Калі над Давыдовічам сталі згушчацца хмары, ён на ўсялякі выпадак перапісаў катэдж на сына.

Справа ў тым, што спачатку Давыдовіча судзілі па эканамічным артыкуле, за прадпрымальніцкую дзейнасць без рэгістрацыі з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры. З яго спагналі амаль 100 тысяч рублёў, але катэдж не чапалі, бо на той момант ён фармальна не быў ва ўласнасці Давыдовіча. Пасля быў яшчэ і «сэксуальны» артыкул, але ў выніку злачынец адседзеў усяго каля 4 гадоў.

Прычым, як высветліла «Наша Ніва», у жніўні 2019 года сын вярнуў бацькаў «падарунак» назад. Вячаслаў Давыдовіч зноў стаў гаспадаром таго самага дома і застаецца ім дагэтуль.

Аказалася, яго сын схлусіў у лісце ў «Нашу Ніву» пра тое, што валодае катэджам. Адметна, што ён даслаў у «Нашу Ніву» перапіску з некаторымі іншымі СМІ. Яны вырашылі выдаліць адрас дома Давыдовіча са сваіх старых артыкулаў.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска2

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Усе навіны →
Усе навіны

Паведамляецца пра выкід радыяцыі ў Натанзе ў Іране3

Арына Сабаленка пахвалілася моднай цацкай лабубу5

Трамп: Некаторыя ў Іране смела гаварылі. Цяпер яны мёртвыя, і будзе яшчэ горш!9

Чым вядомы Хасейн Саламі — камандуючы, які загінуў падчас ізраільскага ўдару7

У 2024 годзе Польшча выдала беларусам на 41% менш першых ДНЖ і доўгатэрміновых віз 6

Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь10

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна16

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска2

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць