Грамадства77

«Вельмі заклапочаныя». Лукашэнка расказаў, як на ягоныя спробы перамаўляцца з амерыканцамі рэагуюць у Расіі

Амерыканскі журналіст Сайман Шустэр падчас інтэрв'ю запытаўся ў Лукашэнкі, ці не выклікаюць зафіксаваныя апошнім часам ягоныя спробы наладзіць адносіны з ЗША негатыўнай рэакцыі з боку Расіі. 

Лукашэнка і Сайман Шустэр падчас інтэрв'ю

Лукашэнка не стаў адмаўляць, што пэўныя праблемы ў гэтым плане ўзнікаюць. Маўляў, у Расіі ёсць розныя людзі і ставяцца яны па-рознаму. 

«Ёсць людзі, якія вельмі заклапочаныя. І дзіўна, што гэтыя людзі ўваходзяць у кабінеты Міністэрства замежных спраў, Адміністрацыі прэзідэнта і гэтак далей». 

Па яго словах, напярэдадні інтэрв'ю ён атрымаў нейкі дакумент на гэтую тэму, які ў ягонай адміністрацыі спрабавалі аналізаваць. Маўляў, цяпер з Беларуссю працуюць расійскія дыпламаты, якія працавалі на Захадзе яшчэ ў часы Барыса Ельцына, і вось яны стараюцца ацаніць сітуацыю. І сярод таго, што яны пішуць, сцвярджаецца, што Беларусь вярнулася да палітыкі шматвектарнасці, і гэта кепска.

«Самі праводзяць шматвектарную палітыку, а нам нельга», — абураецца Лукашэнка.

Такой думкі прытрымліваецца, як ён сцвярджае, «адна група людзей», на чале якой — «салідны інстытут». Раскрыць яго назву Лукашэнка адмовіўся, адно толькі сказаў, што гэта не расійскае МЗС. Гэтыя людзі, маўляў, пішуць гэта ўсё і адпраўляюць у розныя высокія расійскія інстанцыі, на што ён збіраецца скардзіцца Пуціну.

Што да камунікацыі з самім Пуціным, то Лукашэнка гаворыць, што ён асабіста яму заўваг на гэты конт нібыта не рабіў, але «ведаючы характар Уладзіміра Уладзіміравіча, ён абсалютна цвярозы ў ацэнцы сітуацыі, у яго можа і закрадаюцца нейкія сумневы». Ніколі, праўда, пра гэта не гаворыць, але «я дапускаю, што можа быць, можа быць».

Усё гэта, вядома, Лукашэнку непрыемна, але небяспекі ў гэтым ён не бачыць, бо «асноўны трэнд — поўная падтрымка нашай пазіцыі і поўнае ўзаемаразуменне». 

Увогуле расіянам Лукашэнку няма ў чым, маўляў, папракаць. 

«Мы ніколі не адмаўлялі, што мы суагрэсары з Расіяй. Так, мы суагрэсары», — некалькі разоў паўтарыў ён. 

Маўляў, калі амерыканцам хочацца так лічыць, то хай так і будзе, а ён з-за гэтага ўвогуле «не парыцца».

Каментары7

  • ...
    08.08.2025
    Вспомнилось по теме: "Я вру?! Я вру?!.... Да, я вру...."
  • Да, конечно
    08.08.2025
    "Галантерейщик и кардинал это сила", конечно, но, обеспокоены или не обеспокоены, а будет выполнять, что скажут, иначе моменто море.
  • суагрэссар
    08.08.2025
    Вы калі там дзяліць заваяванае будзеце - не забудзьцеся, я таксама ў долі!

Цяпер чытаюць

Бяспалаў канчаткова рассварыўся з Ціханоўскім: Для яго добры толькі адзін чалавек — Пракоп'еў55

Бяспалаў канчаткова рассварыўся з Ціханоўскім: Для яго добры толькі адзін чалавек — Пракоп'еў

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак пасля вобшукаў і звальнення заявіў, што пойдзе на фронт5

«Слова гасударава на вас такое — загадана паліць». Як расейцы разрабавалі і спалілі Віцебск: сведчанне відавочца трагедыі17

Манахіням, якія збеглі з дома састарэлых у свой манастыр, дазволілі застацца там пры ўмове, што яны пакінуць сацсеткі

Уначы быў закрыты аэрапорт у Вільні 

Міліцыя, БТ і тысячы ботаў. Даследчыкі раскрылі, хто і як маніпулюе беларускім тыктокам18

Трамп ануляваў большасць дакументаў, падпісаных Джо Байдэнам12

Да 2100 года палова сусветных пляжаў можа знікнуць3

У Чорным моры гараць ужо два танкеры з расійскага ценявога флоту12

З «памілаванага» ксяндза Генрыха Акалатовіча хочуць спагнаць вялізны штраф6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў канчаткова рассварыўся з Ціханоўскім: Для яго добры толькі адзін чалавек — Пракоп'еў55

Бяспалаў канчаткова рассварыўся з Ціханоўскім: Для яго добры толькі адзін чалавек — Пракоп'еў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць