Свет11

Еўракамісія выступіла супраць адкрыцця межаў ЕC для сірыйскіх бежанцаў

Знешнія межы Еўрасаюза не павінны адчыняцца для бежанцаў. Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі ў Бруселі еўракамісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан, каментуючы паведамленні аб стварэнні Турцыяй ілюзіі адкрытых межаў ЕС, піша tass.ru.

Паводле яе слоў, Брусель павінен абараняць еўрапейскія межы. «І, вядома, гэта павінна адбывацца ў адпаведнасці з міжнародным правам і фундаментальнымі правамі чалавека», — дадала яна.

Раней у чацвер міністар абароны ФРГ Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр раскрытыавала рашэнне Турцыі не стрымліваць бежанцаў, якія імкнуцца трапіць на тэрыторыю ЕС. Яна таксама папракнула турэцкае кіраўніцтва ў тым, што яно наўмысна дэзінфармуе бежанцаў. На думку міністра, Турцыя «стварае ілжывую карціну таго, што межы адкрытыя і можна свабодна ехаць у Еўропу».

Таксама камісар ЕС па пытаннях крызіснага кіравання Янэз Ленарчыч заявіў, што Еўрасаюз выдзеліць дадаткова 170 мільёнаў еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Сірыі, гаворыцца ў паведамленні дыпламатычнай службы ЕС.

Пасля гібелі ў ноч на 28 лютага 36 турэцкіх салдат у сірыйскай правінцыі Ідліб Анкара прыняла рашэнне не спыняць сірыйскіх бежанцаў, якія імкнуцца трапіць у Еўропу.

У разгар міграцыйнага крызісу ў 2016 годзе Брусель і Анкара заключылі пагадненне, згодна з якім Турцыя закрыла свае межы з ЕС для мігрантаў, а Еўрасаюз заплаціў за гэта € 6 млрд. Еўрасаюз таксама паабяцаў Анкары бязвізавы рэжым, аднак не стрымаў гэта абяцанне, запатрабаваўшы ад Турцыі спачатку перагледзець сваё антытэрарыстычнае заканадаўства. Да цяперашняга моманту на тэрыторыі Турцыі сабралася звыш 3,5 млн мігрантаў, якія жадаюць трапіць у Еўропу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць