Грамадства33

У двух вучняў мінскай танцшколы COVID-19, у тым ліку ў медыка з аддзялення пульманалогіі

Адна са сталічных танцавальных школ сыходзіць на каранцін. Прычына — пацвердзіўся каранавірус у двух вучняў. Спачатку забралі ў бальніцу вучаніцу, якая працуе ў адной з мінскіх бальніц, у пульманалагічным аддзяленні, піша Tut.by.

Пра тое, што ў адной з вучаніц танцавальнай школы пацвердзіўся дыягназ COVID-19, трэнер Валерый Юруць папярэдзіў іншых вучняў яшчэ 29 сакавіка на сваёй старонцы «Укантакце». У танцшколы два філіялы — спачатку інфекцыя праявілася ў дзяўчыны, якая займаецца на вуліцы Кальварыйскай.

Вучаніца працуе ў адной са сталічных бальніц у аддзяленні пульманалогіі, дзе займаюцца дыягностыкай і лячэннем захворванняў лёгкіх і дыхальных шляхоў. Пакуль няма інфармацыі, на якой пасадзе.

«Да 27 сакавіка (пятніца) у іх не было хворых на каранавірус. Таму яна не бачыла прычын не хадзіць на заняткі», — адзначае выкладчык танцаў.

Ён дадае, што ў апошнія разы на групавых занятках мінчанка была ў сераду 25 сакавіка і ў чацвер 26 сакавіка. Акрамя таго, у дзяўчыны ёсць хранічнае захворванне, якое суправаджаецца кашлем, так што яна не расцэньвала гэты сімптом як прыкмету хваробы.

29 сакавіка выкладчык адзначаў, што санслужба бярэ на кантроль ўсіх, хто кантактаваў з дзяўчынай, а частка школы танцаў з засцярогі сыдзе на двухтыднёвы каранцін. Зрэшты, да аўторка, 31 сакавіка, сітуацыя ўскладнілася — COVID-19 пацвердзіўся і ў хлопца, які займаўся з дзяўчынай у адной групе.

— У нас ужо два інфікаваных і 28 кантактаў першага ўзроўню, якія пад наглядам санстанцыі — нехта ў бальніцы, хтосьці на самаізаляцыі. Плануем сыходзіць на каранцін — з адменай групавых заняткаў па парных танцах на месяц, дамаўляліся з арэндадаўцамі, — растлумачыў TUT.BY Валерый Юруць.

Суразмоўца дадае, што іх школа не адзіная ў Мінску, якая цяпер сыходзіць на каранцін.

— Школы, якія плацяць пагадзінную арэнду за памяшканні, зачыніліся, хоць там і няма хворых — мала людзей ходзіць, і ім нявыгадна здымаць залы. Некаторыя вырашылі перастрахавацца і адмянілі заняткі. Пры пагадзіннай арэндзе яны хаця б не ўваходзяць у страту. У нас поўная арэнда, таму да апошняга даводзілася працаваць. Ды і прамых пагрозаў не было: у студыі прымаліся меры санапрацоўкі і дэзінфекцыі, Міністэрства аховы здароўя заяўляе, што кантралюе сітуацыю.

Адзначым, што раней пра выпадкі заражэння медыкаў не паведамлялася. На днях дактары ў Беларусі абмяркоўвалі паміж сабой новае правіла — пра тое, што з 25 сакавіка медыцынскіх работнікаў, якія кантактавалі з заражанымі каранавірусам пацыентамі, не шпіталізуюць. Яны павінны заставацца на працы, пры гэтым у іх возьмуць мазкі на каранавірус і будуць мераць тэмпературу. TUT.BY высылаў запыт у Міністэрства аховы здароўя з просьбай пракаментаваць сітуацыю, аднак адказу да гэтага часу не атрымаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Усе навіны →
Усе навіны

Каля берагоў Канады заўважылі рэдкі чорны айсберг1

ЦАХАЛ загадаў жыхарам аднаго з раёнаў Тэгерана эвакуявацца. Зруйнуюць будынак дзяржаўнага тэлебачання3

ЗША перакідаюць на Блізкі Усход другі авіяносец і дзясяткі самалётаў8

«Прадалі 1647 купюр за 3 дні». Ажыятаж вакол памятнай банкноты Нацбанка не сціхае3

Стала вядома яшчэ пра аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расіі і трапіў у палон1

У паўднёвай Еўропе прайшлі мітынгі супраць турыстаў

Суседзі зрабілі кухню ў лоджыі, і цяпер у суседзяў чуваць звон посуду

«Абзвоньваем дзяцей, унукаў». Чыноўнікі з рулеткамі пайшлі правяраць вышыню травы на ўчастках беларусаў20

Маладзечанцы цягам трох дзён назіралі за маладой качкай, якая звалілася ў калодзеж фантана ў парку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць