Грамадства88

Кандрусевіч пра святкаванне Вялікадня ва ўмовах эпідэміі: Мы патрабуем больш адказаў ад дзяржструктураў

Падчас прэс-канферэнцыі на тэму святкавання Вялікадня ва ўмовах эпідэміі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуў увагу на недастатковае інфармаванне з боку адказных дзяржаўных структур, паведамляе catholic.by

«Я не хачу ўваходзіць у рашэнні дзяржаўных уладаў, але калі збіраюцца прадстаўнікі ўсіх рэлігій, усіх канфесій [на малітве ў Чырвоным касцёле — рэд.], <варта> прыйсці і сказаць, разам паразмаўляць: у нас ёсць шмат пытанняў.

Бо была Пальмовая нядзеля, мы асвячаем вербы. Я не спецыяліст у гэтай справе, я не ведаю, ці гэтая вада нясе з сабой заразу, ці не. У суботу трэба будзе асвячаць пасхальную ежу — я таксама не ведаю.

Я запрасіў <міністра на малітву — рэд.>, каб задаць пытанне Міністэрству аховы здароўя: «Што мы павінны рабіць? Чаму вы нічога не кажаце?!» Я праз вас, праз медыя, хачу сустрэчы з кімсьці адказным, канкрэтныя адказы каб былі.

Вы бачыце, Касцёл робіць шмат для таго, каб гэтага <заражэння> не было. У Пальмовую нядзелю ў большасці касцёлаў цэлебравалася святая Імша на вуліцы, там, дзе гэта магчыма, каб была, як кажуць сёння, «сацыяльная дыстанцыя». Мы патрабуем больш адказаў, аднак мяне не чуюць.

Дзякуй Богу, ужо інфармацыі больш з’явілася, гэта трохі супакойвае людзей <…> Гэта вельмі важна.

Мне таксама хацелася б сустрэцца з кімсьці: да нас шмат людзей прыходзіць, а мы не спецыялісты; мы самі не ведаем, што рабіць, а з боку Міністэрства аховы здароўя няма ніякай ініцыятывы»,— падкрэсліў кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату.

Пры гэтым ён адзначыў добрую арганізацыю медыцынскіх захадаў і вялікія намаганні беларускіх медыкаў у змаганні з эпідэміяй, а таксама выказаў ім шчырую падзяку за іх самаахвярную працу.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць