Эканоміка1515

Камітэт дзяржкантролю ўзяўся за маскі і дэзынфектанты

Леанід Анфімаў

Наяўнасць масак і іншых індывідуальных сродкаў аховы ў аптэчнай і гандлёвай сетцы, бальніцах і паліклініках павінна быць забяспечана да 13 красавіка. З тых, хто не выканае даручэнне, будзе строгае спагнанне. Пра гэта сёння заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў на пасяджэнні калегіі кантрольнага ведамства, перадае карэспандэнт БелТА.

На мерапрыемстве з удзелам кіраўнікоў гандлёвых арганізацый, рэтэйлераў, аптэчных сетак, дзяржаўных органаў, адказных за выпуск медыцынскіх сродкаў аховы, разгледжана бягучая сітуацыя па забеспячэнні насельніцтва таварамі павышанага попыту, абстаноўка на спажывецкім рынку ў цэлым.

Напярэдадні КДК правёў маніторынг наяўнасці масак і рэспіратараў, антысептыкаў і асобных лекавых сродкаў (парацэтамолу) у аптэчнай сетцы рэгіёнаў і Мінска. Са 130 аптэк маскі і рэспіратары былі толькі ў 33 (25 працэнтаў), антысептыкі на спіртавой аснове — у 35 (27 працэнтаў), парацэтамол — у 15 (11 працэнтаў). «Шквал званкоў ідзе на гарачыя лініі ў МАРГ і Камітэт дзяржкантролю. За дзве гадзіны ўчора да нас паступіла 44 званкі. Большасць датычыліся высокіх цэн на ахоўныя сродкі, парацэтамол, а таксама лімоны, імбір і часнок або іх адсутнасці», — адзначыў Леанід Анфімаў.

Ён адрасаваў папрок у адрас канцэрна «Беллегпрам», прадпрыемствам якога не ўдалося забяспечыць патрэбнасць насельніцтва ў медыцынскіх масках, мабілізаваўшы швейныя прадпрыемствы, таксама адзначыў непаваротлівасць кіраўніцтва аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, «таму што не задзейнічаны магутнасці прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання, дзе захаваліся швейныя вытворчасці». Акрамя таго, не змаглі максімальна прыцягнуць да вырашэння праблемы прыватныя швейныя прадпрыемствы.

«Гэтыя медыцынскія вырабы не патрабуюць нейкіх касмічных тэхналогій і суперсучаснага абсталявання, асаблівай кваліфікацыі работнікаў. Затое прадпрыемствы лёгкай прамысловасці скардзяцца на праблему са збытам прадукцыі і канкурэнцыю на рынку. Але медыцынскія маскі сёння — гэта гарантаваны збыт і рэнтабельнасць нядрэнная, да 31 працэнта. Чаму тады нашы швейнікі так пасіўна аднесліся да гэтага заказу?» — задаў рытарычнае пытанне Леанід Анфімаў. На яго думку, гэта праяўленне малой мабільнасці, непаваротлівасці вытворчасцяў.

Затое вялікую разваротлівасць праявілі несумленныя дзялкі, якія вырашылі нажыцца на сітуацыі. «У СМІ такія выпадкі даўно ахрысцілі трапнай фразай — эканамічнае марадзёрства», — сказаў Леанід Анфімаў. У час маніторынгу КДК устаноўлены факты рэалізацыі па завышаных цэнах тавараў павышанага попыту, закупленых праз пасрэднікаў. Напрыклад, адна са сталічных аптэк прадавала па цане Br24,96 айчынны дэзынфіцыруючы сродак для апрацоўкі рук — ён быў набыты праз ланцуг з трох нядобрасумленных пасрэднікаў, што павялічылі цану больш як у тры разы. У Бабруйску кантралёры знайшлі ў продажы антысептычны гель для рук коштам Br22,97 за флакон 850 г — гэта амаль у чатыры разы даражэй, чым яго купіў мінскі пасрэднік у мясцовага завода-вытворцы.

«Сёння на нарадзе кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача: да панядзелка ўсе аптэчныя сеткі, бальніцы і паліклінікі павінны быць забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, дэзсродкамі», — нагадаў прысутным кіраўнік КДК.

Таксама Леанід Анфімаў адзначыў, што продаж медыцынскіх масак і іншых сродкаў індывідуальнай абароны павінен быць арганізаваны ў магазінах Белкаапсаюза, сетцы аўтазаправачных станцый і іншых аб'ектах гандлю і паслуг.

«Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб прамысловасць выпускала неабходны тавар у патрэбнай колькасці, а гандаль яго рэалізоўваў з мінімальнай нацэнкай», — сказаў на заканчэнне Леанід Анфімаў.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі — першая рэкордная спёка ў гэтым годзе3

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій9

Пуцін заявіў, што правядзе тэлефонную размову з Трампам1

У акупаваным Луганску ўзарвалі былога мэра-калабаранта5

У «Мінск-Свеце» пачалі прадаваць двухузроўневыя кватэры. Каб купіць, трэба салідныя грошы5

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць