Свет

Мексіка не здаецца: перамовы па нафце працягваюцца

Саудаўская нафтавая карпарацыя Saudi Aramco зноў адклала ў нядзелю фарміраванне цэнавага графіка на майскія экспартныя пастаўкі, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Bloomberg.

Новая адтэрміноўка звязана з перамовамі аб скарачэнні здабычы нафты паміж Саудаўскай Аравіяй і Мексікай, якія ўсё яшчэ працягваюцца.

5 красавіка Bloomberg, спасылаючыся на крыніцы, паведаміла, што фарміраванне графіка экспартных цэн адкладзена да 7 ці 9 красавіка. Затым кампанія перанесла яго на 11 красавіка, разлічваючы апублікаваць графік пасля перамоў міністраў краін АПЕК+ 9 красавіка, а таксама нарады міністраў энергетыкі краін G20 10 красавіка.

Краіны АПЕК+ у ноч на пятніцу дамовіліся скараціць здабычу нафты на 10 млн барэляў у суткі (б/с) у маі — чэрвені. Пры гэтым абмежаванне здабычы працягнецца аж да мая 2022 года, але ўжо ў меншым аб'ёме. Згодна з планам АПЕК+, кожная з 23 краін-удзельніц павінна знізіць здабычу на 23% ад узроўню кастрычніка 2018 года.

Выключэнне складаюць Расія і Саудаўская Аравія, якія на роўных будуць зніжаць здабычу ад 11 млн б/с да 8,5 млн б/с.

Канчатковаму заключэнню здзелкі перашкодзіла Мексіка, якая адмовілася скарачаць здабычу на прапанаваныя ёй 400 тыс. б/с, а пагадзілася толькі на 100 тыс. б/с. Затым, па словах прэзідэнта Андрэса Мануэля Лопеса Абрадора, Мехіка дамовіўся з АПЕК+ і Вашынгтонам аб тым, што рэальнае скарачэнне мексіканскай здабычы складзе 100 тыс. б/с, а яшчэ 250 тыс. б/с за Мексіку скароцяць ЗША.

Каментары

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку74

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс24

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?8

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць