Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

Лукашэнку дашлюць запрашальнік з падвохам

Дыскусія пра тое, запрашаць ці не запрашаць яго ў Прагу, скончылася хітрамудрым рашэннем.

Еўрапейская дыпламатыя ў гульні з афіцыйным Мінскам пераўзышла сама сябе. Дыскусія пра тое, запрашаць ці не запрашаць Лукашэнку ў Прагу, 28 сакавіка скончылася, паводле “Радыё Свабода”, хітрамудрым рашэннем: запрасіць, але так, каб не прыехаў.

На нефармальным саміце кіраўнікоў дыпламатычных ведамстваў ЕС ў Чэхіі, як і меркавалася, хвалю супраць Лукашэнкі гнаў найперш галандскі міністр Максім Ферхаген. У выніку ён нібыта дамогся ад калег кулуарных абяцанняў, што

Еўрасаюз хаця і дашле фармальны запрашальнік кіраўніку Беларусі, але зробіць усё, каб на травеньскі саміт у Прагу прыляцеў міністр Мартынаў.

У іншым выпадку Нідэрланды гатовы ўжыць “варыянт Мугабэ” . То бок наладзіць беларускаму прэзідэнту ў Празе абструкцыю на манер той прачуханкі, што ўчынілі еўрапейскія лідэры (і найперш немка Меркель) пазалетась у Лісабоне афрыканскаму дыктатару.

Матывы хітрага ходу зразумелыя. Калі б Еўрасаюз, распачынаючы новую праграму для шасці постсавецкіх краін, зрабіў выгляд, што ва ўпор не заўважае кіраўніка ўлучанай ў праект Беларусі, то гэта адразу закладала б міну пад усю задуму.

Але і двухсэнсоўным рашэннем ЕС ставіць сябе ў няпростае становішча. Цікава, што, напрыклад, будзе казаць Лукашэнку падчас красавіцкага візіту ў Мінск еўракамісарка Ферэра-Вальднер? “Ласкава просім, але вочы б мае вас там не бачылі”? А раптам беларускі кіраўнік зноў пакажа нораў: памятаеце ашаламляльны манеўр з візітам у Ерэван з-пад носу еўракамісаркі?

Наўрад ці задаволіць хітрамудрае рашэнне і непрымірымых унутраных праціўнікаў Лукашэнкі. Еўропа атрымае чарговую порцыю папрокаў у здрадзе.

І потым: а раптам Лукашэнка пойдзе ва-банк? З разлікам на тое, што культурная Еўропа не рызыкне псаваць інаўгурацыю “Усходняга партнёрства” кухоннай сваркай? Уяўляеце сабе варыяцыю на тэму карціны Рэпіна “Не чакалі”?

© І.Рэпін. Не чакалі

Іншая рэч, што паслаць на травеньскі саміт Мартынава зручней з тых меркаванняў, што потым можна з нявінным выглядам казаць Крамлю: дык яны ж там без мяне нечага нападпісвалі…

Карацей, беларуская замежная палітыка становіцца ўсё болей інтрыгоўнай.

Раней толькі на ўсходнім напрамку мы бачылі хітраспляценні візантыйскіх інтрыг, калі партнёры па “братняй інтэграцыі” лілі салодкую рыторыку, але кожны трымаў дулю ў кішэні. Цяпер нешта падобнае вымалёўваецца па лініі Мінск — Брусель. Тая ж рыторыка “збліжэння” і тыя ж дулі ў кішэні.

Хутка мы пабачым, ці акажацца саламонавым рашэнне даслаць Лукашэнку запрашальнік з падвохам.

ЗЫ. Пастфактум у Бруселі сталі падкрэсліваць, што афіцыйна рашэнне датычна персоны ад Беларусі яшчэ не прынятае. Зразумела, ЕС хоча пакінуць абсяг для гульні, падстрахавацца. Ды і еўракамісарцы Ферэра-Вальднер неўзабаве выбірацца ў Мінск. Канечне, любы зігзаг імаверны, але выглядае на тое, што шанцы на запрашальнік у Лукашэнкі трывалыя. Іншая рэч — ці паляціць.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай57

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць