Грамадства

На волю па амністыі могуць выйсці дзве тысячы чалавек

Аб гэтым пасля нарады па пытаннях амністыі і памілавання асоб, асуджаных за злачынствы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў, паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, паведамляе Звязда.

Паводле яго слоў, дадзеныя прыблізныя, бо будзе разглядацца кожны асобны чалавек. А менавіта, як ён сябе паводзіць, ці не парушае рэжым утрымання, наколькі ён вярнуў страты і раскаяўся.

«Мы лічым, што пад Закон аб амністыі могуць падпасці прыкладна 2000 асоб, якія будуць цалкам вызвалены з месцаў зняволення. 3500 будуць вызваленыя ад усіх іншых відаў пакаранняў, якія ёсць у Крымінальным кодэксе. Прыкладна да 6500 асуджаных можа быць зніжана пакаранне на адзін год», — паведаміў Валянцін Сукала.

Старшыня Вярхоўнага суда падкрэсліў, што асноўная задача праекта Закона аб амністыі — спалучыць баланс інтарэсаў, максімальна зрабіць магчымым вызваленне асоб і не ўскладніць крымінагенную абстаноўку ў краіне.

«Таму мы зыходзілі з агульнай крымінагеннай сітуацыі ў краіне, стану судзімасці, правапарадку ў краіне і ўлічвалі вопыт мінулых амністый», — дадаў Валянцін Сукала.

Па яго словах, агульны рэцыдыў амінісціраваных асоб — 8—9 працэнтаў. Вярхоўны суд спадязецца, што гэта амністыя не выклікае павелічэння колькасці злачынстваў у краіне.

Ён таксама адзначыў сур’ёзныя дэбаты наконт прымянення амністыі да асуджаных за карупцыю. «Мы прыводзілі свае доказы, аргументы, што нават тыя асобы, якія асуджаны за сур’ёзныя злачынствы, часам заслугоўваюць паблажкі, калі яны пакрылі страты, калі яны раскаяліся і вярнулі незаконна атрыманы даход», — расказаў Валянцін Сукала.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ9

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў20

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы9

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

Белгідрамет: Гэты год для сельскай гаспадаркі незвычайна цяжкі1

«Нам здавалася, што мы мелі справу з сур'ёзнымі людзьмі». Эйсмант пакрыўдзілася на публікацыю Шустэра24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ9

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць