Улада3030

Лукашэнка: Што мы ад храма рванулі? Гэта не добра

Лукашэнка сёння падчас наведвання храма на Вялікдзень папракнуў асобаў, надзеленых вялікай уладай. Сюжэт паказаў тэлеканал Беларусь-1.

president.gov.by

«Богу моляцца мільёны людзей, — сказаў Лукашэнка. — Я ведаю многіх такіх. Але як толькі наступіў гэты псіхоз, нават не хвароба, усе рванулі не ў храм, а ад храма. Гэта не добра. Але гэта мая пазіцыя, я яе нікому не навязваю».

Лукашэнка перакананы, што беларусы пройдуць гэты перыяд годна. «Уваскрэсенне Хрыстова — гэта сведчанне перамогі дабра над злом, гэта прыклад самаахвярнасці. І таму мы не павінны хавацца за сценамі храма і баяцца зайсці ў храм. Таму што Ён не баяўся, а ахвяраваў дзеля людзей. Чаму ж мы схаваліся? Гэтае пытанне жыццё перад кімсьці з часам паставіць. І гэта трэба памятаць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Удзячныя прыхаджане таксама моцна дзякавалі Лукашэнку, што не зачыніў заводы, а ёсць магчымасць працаваць.

Нагадаем, што перад Вялікаднем кіраўніцтва РПЦ і БПЦ заклікала вернікаў па-магчымасці сядзець дома.

Каментары30

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню37

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата50

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная44

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі9

Сярэдні заробак дактароў дасягнуў 4100 рублёў «бруднымі»3

Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі17

Палітзняволены грамадзянін Латвіі атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага10

Жонка пасла ў Турцыі і былога прэс-сакратара МЗС Глаза больш не вядзе ранішні эфір на БТ7

Рамзан Кадыраў ледзь не патануў на адпачынку ў Турцыі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню37

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць