Грамадства1010

У кватэры суседа памёр ад пнеўманіі 31-гадовы мінчук

21 красавіка памёр 31-гадовы мінчук Дзяніс Я. (прозвішча ёсць у Рэдакцыі). Яго пасведчанне аб смерці апублікаваў тэлеграм-канал Я/Мы COVID-19, атрымаўшы дакумент нібыта ад сваякоў. Маўляў, прычынай смерці пазначана «неўдакладненая пнеўманія», а насамрэч у яго нібыта быў яшчэ і каранавірус.

«Пра тое, чаму ў афіцыйнай паперы напісаны іншы дыягназ, родным Дзяніса не сказалі — проста папрасілі крэмаваць цела. Жадаючы аднавіць справядлівасць, родныя памерлага вырашылі падзяліцца унікальным дакументам», — паведамляе тэлеграм-канал.

Пазней стала вядома, што фота дакумента ў тэлеграм-канал скінулі не сваякі памерлага, а нейкі знаёмы сям'і, які цішком сфатаграфаваў паперу.

«Наша Ніва» паспрабавала высветліць, як так адбылося, што ў маладога хлопца не заўважылі сур’ёзную пнеўманію і, калі верыць сваякам, каранавірус.

Дзяніс жыў адзін у пасёлку Сосны, што пад Мінскам. Суседзі характарызуюць яго так:

«Ні з кім стасункаў блізкіх не падтрымліваў. Ціхі быў. Малады, але піў моцна — у яго нават адключылі святло, дамафон за нясплату.

Кажуць, ён увогуле з дзіцячага дома, сваякоў не меў, акрамя стрыечнага брата».

Той брат час ад часу намагаўся дапамагчы Дзянісу. Пэўны час таму ён узяў свайго бядовага сваяка на «шабашку» за мяжой.

«Дзяніс вярнуўся тыдні тры таму. Пасля гэтага яго адправілі на хатнюю самаізаляцыю, — кажа суседка. — Прыходзілі правяраць: дзяўчынка нейкая з амапаўцам. Не ведаю, тая дзяўчынка ці не. Дзяніса, праўда, яны дома не заспелі».

Дзяніса не было дома, бо ён адразу па прыездзе ўдарыўся ў моцны запой.

«Ён з Галандыі вярнуўся, прывёз грошай. І піў тры тыдні. Піў так, што яго хуткая нават забірала», — расказваюць мясцовыя.

Трое мужчын з барвовымі тварамі і півам у руках кажуць, што Дзяніс пасля выпадку з хуткай вярнуўся дадому — і праз шэсць дзён памёр «у Сярогі ў прыбіральні».

Сярога жыве праз пару дамоў ад Дзяніса. У хаце парэзаныя ўваходныя дзверы, абдзёртыя шпалеры. Сам Сярога — сівы ўскудлачаны чалавек — у сярэдзіне дня ўжо няцвёрда стаіць на нагах. Недзе ў глыбіні яго хаты чуваць шум чарговай папойкі.

Сярога сцвярджае, што Дзяніс памёр, атруціўшыся алкаголем. 

«Дзянісу стала кепска, ён зайшоў да мяне. Папрасіўся ў прыбіральню… Там і памёр, — расказвае Сярога. — Міліцыя прыехала, хуткая — забралі яго».

Выглядае, што Дзяніс сапраўды мог прывезці вірус з-за мяжы і пасля ці то вырашыў перахадзіць хваробу на нагах, ці то не заўважыў, што з арганізмам штосьці не тое, праз алкагольныя прыгоды.

Ці правяралі на каранавірус брата Дзяніса, ніхто не ведае. Суседка кажа, што ёй пра «карону» ў памерлага маладога суседа таксама ніхто не казаў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю4

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць