Меркаванні1010

«Каштоўнасць — гэта людзі»: Згуртаванне беларусаў свету заклікала ўлады адмяніць парад

Фота Надзеі Бужан з трэніроўкі ганаровай варты.

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Саюз беларускіх пісьменнікаў заклікаюць улады адмяніць публічныя мерапрыемствы. 

«Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» злучае ў сваіх шэрагах прадстаўнікоў беларускай дыяспары з больш чым дваццаці краін свету, людзей самых розных прафесій і поглядаў, паяднаных любоўю да сваёй Радзімы і клопатам пра яе. Саюз беларускіх пісьменнікаў прадстаўляе меркаванне беларускай нацыянальнай культурнай інтэлігенцыі, стваральнікаў сучаснай беларускай культуры. Мы выказваем сваю глыбокую занепакоенасць працэсамі, што зараз адбываюцца ў краіне, — высокай хуткасцю распаўсюджання захворвання COVID-19 і адсутнасцю эфектыўных захадаў па супрацьстаянні вірусу з боку беларускіх уладаў», — гаворыцца ў заяве.

«Распаўсюджанне захворвання ў нашай краіне выявіла востры недахоп сродкаў і матэрыялаў, неабходных медыкам для якаснага і бяспечнага выканання сваёй працы.

Невыразная пазіцыя беларускіх уладаў, якія дапускаюць сумяшчэнне сур’ёзных супрацьэпідэмічных захадаў з паблажлівай і легкадумнай рыторыкай адносна небяспекі хваробы, змусіла нас звярнуцца са зваротам аб пасільнай дапамозе да сусветнай беларускай грамады, якая адгукнулася, нягледзячы на тое, што таксама ў сваёй большасці знаходзіцца ў падобных складаных варунках.

Дзясяткі грамадскіх ініцыятываў па зборы дапамогі шпіталям і медыкам дзейнічаюць і ў самой Беларусі. Але асноўная роля ў барацьбе з гэтай сусветнай бядою павінна належаць дзяржаве.

Досвед краінаў, у якіх атрымалася пераламаць дынаміку распаўсюду віруса, а таксама матэрыялы адмыслова складзеных для Беларусі парадаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), дазваляюць нам меркаваць, што адным з галоўных чыннікаў мусіць быць адмена ўсіх масавых мерапрыемстваў, інфармаванне грамадзянаў аб небяспецы, якую нясе COVID-19, а таксама выкананне санітарных патрабаванняў і сацыяльнага дыстанцыявання.

Мы ведаем, што шмат арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці і бізнэс-структураў, дбаючы пра здароўе сваіх супрацоўнікаў, перайшлі на дыстанцыйную працу, не чакаючы адпаведных захадаў з боку дзяржавы».

«Самая галоўная каштоўнасць нашай краіны — гэта людзі. Клопат пра іх жыццё і здароўе — наш агульны прыярытэт», — падкрэсліваецца ў заяве.

«А таму мы звяртаемся да беларускіх уладаў з патрабаваннем адмяніць правядзенне парада 9 мая ў сталіцы Беларусі Мінску. Мы разумеем, што 75-годдзе Перамогі — важная для беларускай дзяржавы падзея, але святкаванне юбілею не павінна весці да новых ахвяраў сярод беларусаў у мірны час.

Сродкі, якія могуць быць затрачаныя на гэтае святкаванне, варта накіраваць на нарошчванне рэсурсу медыцынскіх устаноў, набыццё матэрыялаў і сродкаў для барацьбы з пандэміяй, а таксама на падтрымку прадстаўнікоў уразлівых да каранавіруса груп грамадзянаў», — зазначаюць аўтары звароту.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?9

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

Мінус 21 быў у Мінску, мінус 22 на Прыпяці. А дзе найцяплей?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?9

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць