Грамадства1515

Суд аштрафаваў Шаўрова за «рукі Пушкіна» на 1350 рублёў

Вынесены вырак у судзе над палітвязнем Піліпам Шаўровым, які часткова прызнаў сваю віну ў фарбаванні ў чырвоны колер рук помніка Пушкіну ў Мінску, піша «Радыё Свабода».

19 мая суд Цэнтральнага раёна Мінска агучыў вырак Піліпу Шаўрову: яго прызналі вінаватым у хуліганстве і ў пашкоджанні маёмасці ды аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў).

Пракурор Маргарыта Курыловіч так і прасіла пакараць Шаўрова.

Піліпа Шаўрова прызналі вінаватым у хуліганстве паводле 1 і 2 частак 339 артыкула Крымінальнага кодэкса. Яму пагражае да 6 гадоў зняволення. Піліпа Шаўрова трымалі пад вартай з 19 студзеня па 6 мая. Паводле дзяржаўнага абвінаваўцы, тое, што Піліп Шаўроў учыніў «злачынства супраць грамадскай маралі», у судзе было цалкам даказана.

У апошнім слове Шаўроў папрасіў прабачэння ў тых, каго ягоныя дзеянні маглі абразіць, паабяцаў так больш не рабіць і знайсці працу.

Што здарылася

​17 студзеня стала вядома, што нехта пафарбаваў чырвонай фарбай рукі помніка Аляксандру Пушкіну каля гатэля «Беларусь» у Мінску. Амбасада Расіі выступіла з адмысловай заявай, а Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу аб пашкоджанні помніка. У першай палове дня 20 студзеня стала вядома, што ў нанясенні фарбы на помнік Пушкіну прызнаўся актывіст «Маладога фронта» Піліп Шаўроў, які 19 студзеня сам прыйшоў у міліцыю.

Шаўрова вінавацяць таксама ў тым, што ён намаляваў бел-чырвона-белы сцяг на памятным знаку загінулым супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных справаў у Мінску, напісаў «1937» на агароджы помпавай станцыі ў Бараўлянах.

Пасля эпізоду з помнікам Пушкіну амбасада Расіі выступіла з адмысловай заявай, а Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу аб пашкоджанні помніка.

Шаўроў прызнае віну толькі часткова. Шкоду ад ягоных дзеянняў ацанілі ў 228 рублёў 66 капеек.

Шаўроў прызнаў віну часткова

Піліп Шаўроў часткова прызнае віну. Актывіст пацвердзіў у судзе, што гэта ён 17 студзеня пафарбаваў рукі помніку Пушкіну, а таксама намаляваў бел-чырвона-белы сцяг на помніку супрацоўнікам МУС каля Свіслачы, а наступным днём зрабіў надпіс «1937» на агароджы помпавай станцыі водазабору блізу Курапат.

Але Піліп Шаўроў заяўляў, што зрабіў гэта не з хуліганскіх намераў, як лічыць следства, а выключна з палітычных прычын. Паводле Шаўрова, расфарбоўваючы помнік Пушкіну, ён пратэставаў супраць замежнай палітыкі Расіі, якая імкнецца паглынуць Беларусь.

Нанясенне бел-чырвона-белага сцяга на помнік загінулым супрацоўнікам МУС і ўнутраных спраў Шаўроў патлумачыў намерам нагадаць дзейным міліцыянтам, што яны мусяць абараняць незалежнасць Беларусі. Надпіс «1937» непадалёк ад Курапатаў, паводле Піліпа Шаўрова, гэта «напамін пра найбольш жахлівы год палітычных рэпрэсій у СССР».

«Гэта надуманыя прычыны»

У судовых спрэчках палітычныя прычыны ўчынкаў Піліпа Шаўрова прадстаўніца пракуратуры Маргарыта Курыловіч назвала надуманымі і настойвала на хуліганскіх намерах падсуднага. На думку дзяржаўнага абвінаваўцы, Піліп Шаўроў дзейнічаў «дэманстрацыйна, зневажаючы маральныя каштоўнасці грамадства».

«Аляксандар Пушкін з'яўляецца вядомым дзеячам літаратуры, творы якога вывучаюць у Беларусі», — казала Маргарыта Курыловіч. Паводле яе, «актам вандалізму» ёсць і маляванне бел-чырвонага-белага сцяга на помніку загінулым міліцыянтам.

Чаму перакваліфікавалі адказнасць у эпізодзе пра надпіс «1937»?

У спрэчках прадстаўніца пракуратуры адмовілася ад абвінавачання Піліпа Шаўрова ў хуліганстве ў трэцім эпізодзе справы — пра надпіс «1937» на агароджы помпавай станцыі на вуліцы Сасновы Бор. Дзяржаўны абвінаваўца прызнала, што агароджа — гэта не помнік, і таму дзеянні актывіста варта лічыць не хуліганствам, а толькі пашкоджаннем маёмасці, а значыць, іх можна кваліфікаваць іх паводле 341-га артыкула Крымінальнага кодэкса.

Адвакат Шаўрова Яўген Маслаў нагадаў у спрэчках, што пра гэты эпізод (аб надпісе «1937») праваахоўным органам увогуле не было вядома да яўкі Шаўрова з павіннай. Паводле абаронцы, Піліп Шаўроў не нанёс ніякай шкоды помніку Пушкіну і мэмарыяльнаму знаку на вуліцы Камуністычнай ды цалкам кампенсаваў страты камунальнікаў на ачыстку помнікаў ад фарбы. Абаронца прасіў апраўдаць Піліпа Шаўрова, бо лічыць, што ў ягоных дзеяннях не было складу крымінальнага злачынства.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў10

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі4

Гістарычны пералом. Вецер і сонца сталі галоўнымі крыніцамі электраэнергіі ў Еўрасаюзе19

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

Абвясцілі намінантаў на сёлетняга «Оскара». У фільма «Грэшнікі» 16 намінацый

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз ФОТАФАКТ2

Праз канфлікт з экс-сяброўкай і менеджаркай спявачка Лера Яскевіч будзе вымушаная выдаліць усе свае песні18

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў10

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць