Выбары-20201414

Жыхара Гомеля з каранавірусам выклікалі на суд за падтрымку Ціханоўскага

Пікет у Гомелі 28 мая, фота Уладзя Грыдзіна

10 чэрвеня прызначана паседжаньне ў судзе па адміністрацыйнай справе ў дачыненьні жыхара Гомеля Віталя Смоліча. Яго хочуць судзіць за ўдзел у акцыі падтрымкі Сяргея Ціханоўскага 7 мая, піша Радыё Свабода.

У Віталя — пацьверджаны каранавірус. Віталь быў шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з хваробай сэрца. Туды яму прыходзілі SMS з суда з патрабаваннем з'явіцца для разгляду справы.

«Я адказваў ім, што не магу прыйсьці, бо ляжу ў шпіталі. Мне з суда даслалі адказ па SMS, што не могуць знайсьці мяне па тэлефоне. У нядзелю мне прыйшоў станоўчы тэст на каранавірус, і мяне выпісалі дахаты. І зноў прыйшла SMS, каб я 10 чэрвеня з'явіўся на суд», — расказаў Свабодзе Смоліч. Ён кажа, што і не ведаў пра адміністрацыйны пратакол, а пра суд даведаўся толькі з SMS.

«Ну натуральна я нікуды не пайду з каранавірусам», — дадаў актывіст.

Пасьля акцыі 7 мая ў Гомелі супрацоўнікі АМАП затрымалі 20 чалавек. 6 удзельнікаў акцыі былі пакараныя арыштам тэрмінам на 15 сутак — Юры Уласаў, Іван Рамязоўскі, Віталь Грыцкоў, Дзмітрый Лукомскі, Сяргей Маслаў і Аляксей Думянкоў. Астатнія атрымалі штрафы — сумарна 1998 рублёў.

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна пройдзе чарговае паседжаньне за акцыю 7 мая. Будуць судзіць Алу Грэчка, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць