Свет44

За скандалам паміж Чэхіяй і Расіяй хаваліся разборкі дваіх расійскіх дыпламатаў 

Як піша РБК, Служба бяспекі і інфармацыі (СБІ) Чэхіі закрыла справу аб пагрозе атручвання пражскіх муніцыпальных палітыкаў, паведамляецца на сайце ведамства. 

Па дадзеных спецслужбы, справа аказалася «простай і сумнай гісторыяй пра варожасць і зайздрасць» паміж двума супрацоўнікамі амбасады Расіі ў Празе. Адзін з іх, як сцвярджае ведамства, вырашыў нашкодзіць свайму калегу і данесці на яго ў СБІ.

Дыпламат накіраваў у ведамства ананімны электронны ліст, у якім паведаміў пра пагрозу палітыкам. У паведамленні гаварылася, што ў краіну прыбыў чалавек з атрутай рыцын. Пасля гэтага, як паведамляе СБІ, адбылася ўцечка інфармацыі ў мясцовыя СМІ, што ўскладніла працу спецслужбы і расследаванне справы.

Тым не менш, гаворыцца ў паведамленні СБІ, ведамства змагло раскрыць, «што адбылося ў пасольстве Расіі, хто стаяў за ананімным пасланнем і якую мэту пераследваў».

На падставе атрыманых дадзеных улады Чэхіі вырашылі выслаць двух супрацоўнікаў расейскай амбасады. Ведамства адзначае, што яшчэ да гэтага дыпламатам далі магчымасць «спакойна і ціха» пакінуць краіну, але яны ёю не скарысталіся. «Такім чынам, абедзве асобы былі прызнаныя персонамі нон грата і пакінулі Чэшскую Рэспубліку 7 чэрвеня», — адзначае СБІ.

У канцы красавіка чэшскае выданне Respekt апублікавала расследаванне, дзе гаварылася, што ў Прагу прыбыў чалавек з дыпламатычным пашпартам з Расеі, які планаваў атруціць кіраўніка адміністрацыі шостага раёна Прагі Ондржэя Коларжа і мэра чэшскай сталіцы Здэнека Гржыба. Першы з'яўляецца арганізатарам дэмантажу помніка маршалу Коневу ў Празе. У МЗС Расеі назвалі гэтую публікацыю фэйкам, а ў Крамлі — «газетнай качкай».

5 чэрвеня прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш паведаміў, што інфармацыя пра пагрозу атручвання не пацвердзілася, ілжывыя звесткі чэшскім спецслужбам адправіў адзін з расейскіх дыпламатаў. Бабіш адзначыў, што інцыдэнт нанёс шкоду расейска-чэшскім адносінам і прывёў да празмернай нагрузкі на сілы бяспекі краіны. З-за канфлікту паміж супрацоўнікамі расійскай амбасады Чэхія вырашыла выслаць абаіх дыпламатаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі1

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі

Усе навіны →
Усе навіны

Італія плануе пабудаваць найдаўжэйшы падвесны мост у свеце — у Сіцылію6

Азербайджан і Арменія адкрыюць транспартны калідор пры ўдзеле ЗША і без удзелу Расіі5

«Адчуванне — фантастычнае». Ігар Кулей здзейсніў дзіцячую мару і стаў прыватным пілотам у Польшчы5

Сергеенка носіць гадзіннік «Смерць шпіёнам», а Вакульчыку жонка не дазволіла6

У Мінску мужчына чапляўся да маладога хлопца на прыпынку. Хлопец аказаўся амапаўцам17

Ціханоўская адказала, чаму дагэтуль не вывучыла літоўскую мову10

«У банку пацвердзілі, што яны сапраўдныя». Беларуска купіла на Wildberries даляры па нечаканым курсе6

За дзецьмі ў школах будуць пільна сачыць па камерах — каб яны не карысталіся тэлефонамі3

Што вядома пра Паўлючэнку, які ў 2020 годзе перадаў Ціханоўскай скрутак з грашыма і суправадзіў да мяжы?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі1

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць