Здароўе33

Усяго 15 хвілін хуткай хады штодня могуць падоўжыць ваша жыццё

Новыя дадзеныя маштабнага даследавання амерыканскіх вучоных сведчаць — простая звычка хуткай хады зніжае рызыку заўчаснай смерці амаль на 20%. Дык як жа трэба хадзіць?

Фота: Westend61 / Getty Images

Як піша Study Finds, навукоўцы Медыцынскага цэнтра Універсітэта Вандэрбільта прааналізавалі даныя з маштабнага даследавання Southern Community Cohort Study, якое праводзілася ў 12 паўднёва-ўсходніх штатах ЗША. У ім узялі ўдзел каля 85 тысяч чалавек ва ўзросце ад 40 да 79 гадоў, якіх набіралі ў перыяд з 2002 да 2009 года.

У пачатку даследавання ўсе ўдзельнікі запоўнілі анкеты, у якіх паведамілі пра звычкі штодзённай хады, а таксама пра свой лад жыцця, стан здароўя і даход.

Даследчыкі адсочвалі смяротнасць да 31 снежня 2022 года, выкарыстоўваючы Нацыянальную базу звестак пра смерці. З канчатковага аналізу выключылі тых, хто памёр цягам першых двух гадоў назірання або не падаў дастатковых звестак пра хаду. У выніку засталося 79 856 чалавек.

Хутка хадзіць — значыць жыць даўжэй

«Хуткая хада ўсяго 15 хвілін у дзень была звязана са зніжэннем агульнай смяротнасці амаль на 20%. Пры штодзённай павольнай хадзе больш за тры гадзіны зніжэнне смяротнасці было выяўлена толькі на 4%», —

пішуць даследчыкі ў артыкуле, апублікаваным у Амерыканскім часопісе прафілактычнай медыцыны.

Гэта значыць, што не працягласць, а інтэнсіўнасць мае ключавое значэнне — кароткая, але энергічная прагулка ў пяць разоў больш эфектыўная за доўгія і павольныя шпацыры.

Пад «хуткай хадою» навукоўцы разумеюць любую актыўнасць, якая прымушае сэрца біцца часцей. Напрыклад, уздым па лесвіцы ці інтэнсіўная прагулка. Пад «павольнай» — перамяшчэнні па хаце ці на працы, выгул сабакі ў спакойным тэмпе.

ходьба и бег walking and running хадзьба і бег
Фота: Freek Wolsink / pexels

Аўтары адзначаюць, што ўнікальнасць іх працы — у сацыяльным складзе ўдзельнікаў: пераважна гэта людзі з нізкім узроўнем даходаў, прычым каля дзвюх трацін — афраамерыканцы з паўднёва-ўсходніх штатаў ЗША. Раней такая група амаль не даследавалася з пункту гледжання фізічнай актыўнасці.

Амаль палова ўдзельнікаў наогул не практыкавала хуткую хаду, хоць каля траціны хадзіла павольна больш за тры гадзіны на дзень. Гэта сведчыць: многія рухаюцца, але не з дастатковай інтэнсіўнасцю, каб атрымаць максімальны эфект.

Ахоўны эфект хуткай хады назіраўся незалежна ад стану здароўя ўдзельнікаў. Больш за тое, людзі, якія ўжо мелі хранічныя захворванні (дыябет, высокі ціск, хваробы сэрца), атрымлівалі ад хуткай хады нават большую карысць, чым іх здаровыя аднагодкі.

Асабліва моцна хуткая хада абараняе ад сардэчна-сасудзістых захворванняў, якія з'яўляюцца адной з галоўных прычын смяротнасці ў свеце. Яна ўмацоўвае сэрца, паляпшае кровазварот, дапамагае кантраляваць вагу і ціск, а таксама зніжае запаленчыя працэсы ў арганізме.

Простае рашэнне для тых, хто не мае фінансаў

Як даводзяць аўтары, хуткая хада не патрабуе спецыяльнага абсталявання, абанементаў у трэнажорную залу або трэніровак. Ёй можна займацца практычна ў любым месцы, у любы час, і яна нічога не каштуе.

Акрамя гэтага, 15 хвілін лёгка ўпісаць у любы расклад. Дастаткова, напрыклад, хутка прайсціся да прыпынку, падняцца па лесвіцы замест ліфта ці зрабіць круг вакол квартала.

Fast walking хуткая хада быстрая ходьба
Фота: Zorica Nastasic / Getty Images

Аўтары звяртаюць увагу на некаторыя абмежаванні іх даследавання. Так, удзельнікі самастойна паведамлялі пра свае звычкі фізічнай актыўнасці толькі адзін раз у самым пачатку, таму нельга было адсочваць, як змяняўся ўзровень актыўнасці з цягам часу.

Акрамя таго, вынікі даследавання паказваюць моцную сувязь, але не даказваюць прамой прычынна-выніковай залежнасці. Магчыма, больш здаровыя людзі проста больш схільныя да хуткай хады.

Тым не менш, выснова відавочная: для паляпшэння здароўя не трэба рыхтавацца да марафону ці купляць дарагі абанемент у фітнэс-цэнтр. Для мільёнаў людзей усяго 15 хвілін хуткай хады на дзень могуць стаць сапраўдным выратаваннем і ключом да больш доўгага і здаравейшага жыцця.

Каментары3

  • Жвір
    08.08.2025
    А ляжаць на канапе ? Колькі гадзінаў можна ляжаць на канапе бяспечна для здароўя ?
  • Hryb
    08.08.2025
    Usio vierna: 15 chvilin pachadziu, 4 butelečki znajšou, 1 € za heta atrymaü. Zdaroüje, ekalohija, premija.
  • Жвір
    08.08.2025
    Hryb, 1 еўра за 4 знойдзеныя пляшкі ? Па-першае 0,4 еўра, а па-другое, паспрабуй знайдзі...

Цяпер чытаюць

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пераехала са Слоніма ў французскую вёску, дзе працуе сядзелкай у мясцовых пенсіянераў — і шчаслівая ВІДЭА12

Трамп запярэчыў, што прымушаў Зяленскага аддаць Расіі ўвесь Данбас9

Картэж віцэ-прэзідэнта ЗША трапіў пад асколкі снарада3

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры12

Церцель сказаў, што вядзецца праца, каб арганізаваць размову Лукашэнкі з Зяленскім16

У Telegram пачалі рэкламаваць прыкладанне Telega, але яго стварылі ў Расіі6

Трамп заклікаў Зяленскага пагадзіцца на ўмовы Расіі 27

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 10

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць