Грамадства77

Мужчыну, які адзін выхоўвае сына-інваліда, аштрафавалі на 120 базавых за ўдзел у палітычных пратэстах. Ён просіць дапамогі

Грамадскі актывіст Валерый Рабцаў збірае грошы, каб аплаціць штрафы за ўдзел у акцыях і пікеце. Агулам гэта тры штрафы па 40 базавых велічынь.

«Сабралі ўжо 625 рублёў. Засталося 1152 рублі, бо выстаўлялі 1777 рублёў», — патлумачыў «Нашай Ніве» Валерый.

Пра збор сродкаў Валерый расказаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Там жа ён піша, што судовыя прыставы наклалі арышт на яго банкаўскі рахунак, пагражаюць апісаць маёмасць у доме і нават забраць ягонае дзіця.

На банкаўскі рахунак, акрамя сабраных грошай, прыходзіць дапамога па інваліднасці і пенсія непаўналетняга сына Валерыя з II групай інваліднасці, якога бацька выхоўвае адзін:

«28 мая судовы прыстаў заблакаваў мне картку. Я пытаўся: «Вы хоць разумееце, што вы арыштавалі?» У мяне дзіця цяпер сядзіць без лекаў. Калі яны рабілі запыт у Мінфін, яны мусілі ўдакладніць, якія грошы ляжаць на картцы і адкуль яны ідуць. Пры гэтым, па нашай дамове, я мушу плаціць 10 базавых велічынь штрафу за месяц.

Тады судовы прыстаў нібы «адступіў» і разблакаваў картку, але я дагэтуль дакладна не ведаю. На ўсё гэта я збіраюся падаваць у суд».

Штрафы актывіст атрымаў за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі і пікеце на Камароўцы 31 мая.

«За акцыю за незалежнасць краіны напрыканцы 2019 года мне далі два штрафы па 40 базавых. Яшчэ адзін штраф далі за ўдзел у легальным пікеце на Камароўцы 31 мая. 5 чэрвеня, калі я выходзіў са свайго дома, да мяне падыйшлі два чалавекі, паказалі пасведчанні і сказалі ехаць з імі. Я адмаўляў, але яны пагражалі артыкулам 23.4 — непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Я паехаў. Адсядзеў трое сутак у ЦІП на Акрэсціна, потым мяне прывезлі ў Завадскі суд. Мой сын у гэты час фактычна быў адзін дома, толькі мой малодшы брат заходзіў яго даглядаць».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?30

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе37

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне6

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц5

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі1

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

Беларускаму футбольнаму трэнеру, які прайграў 8 з 9 апошніх матчаў, плацяць у Расіі па 60 тысяч еўра на месяц8

Каля турмы ў Ваўкавыску павесілі беларускі і ўкраінскі сцягі і запіску «Вінаград, трымайся!» Тых, хто гэта зрабіў, не знайшлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?30

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць