Меркаванні

Стратэгія вастрыя і мэталу

Апазыцыйны рух больш не магчымы. Надыходзіць час цьвёрдых у сваіх прынцыпах дысыдэнтаў.

Сытуацыя, у якой апынулася грамадзтва, сутнасна зводзіцца да банальнага супрацьстаяньня процілеглых сыстэм каштоўнасьцяў. Тры гады таму я зьдзіўляўся з наяўнасьці незалежнай прэсы ў шапіках, з адсутнасьці перасьледу за іншадумства, недахопаў у татальным рэжымным уціску асобы. Зьдзіўляўся, бо сьветапогляд і каштоўнасныя арыентацыі ўладных структур па сваіх якасьцях далёка не адпавядаюць сьветапогляду грамадзтва, у якім падобныя фрагмэнты дэмакратыі жыцьцяздольныя. Сучасная Беларусь стала прадуктам зьмяшаньня дзьвюх сыстэм і эпох — савецкай эпохі і эпохі незалежнай дзяржавы, на самым пачатку існаваньня якой адбылося шырокае пранікненьне дэмакратычных каштоўнасьцяў ва ўсе сфэры жыцьця. Выгнаньне гэтых каштоўнасьцяў — справа цяжкая, аднак рэальная. Яно можа расьцягнуцца на пакаленьні, пакуль не памруць усе, хто глынуў свабоды.

Cёньня мы маем справу з мэтанакіраванай палітыкай па зьмене грамадзкіх каштоўнасьцяў. Замест волі — парадак. Замест свабоды — сыстэма. Канфлікт грамадзтва і ўладаў, які агаліўся цяпер, высьпяваў пятнаццаць гадоў незалежнасьці. Замест адаптацыі ў новай геапалітычнай рэальнасьці ўлады зьдзейсьнілі выбар на карысьць аднаўленьня старой рэальнасьці. Сытуацыя чаканая і няшокавая — чарговага ўціску, з эфэктам сьцісканьня рукі на горле. Нечаканай яна сталася толькі для носьбітаў дэмакратычных каштоўнасьцяў. Ня хочацца ўжываць слова «наіўных». Заглушэньне прэсы, а далей і Інтэрнэту павінны былі ўлічвацца ад самага пачатку. Грамадзтва, што выношвае ідэі дэмакратызацыі ўмоў свайго існаваньня, нічога ня зробіць без свайго кукішу ў кішэні — кукішу, пра які загадзя яшчэ ня ведае які-кольвек чыноўнік.

Перакананьне, нібыта ў рамках дзяржсыстэмы магчымыя камунікацыі, што дазволяць пашырэньне дэмакратычнай думкі, выглядае новай наіўнасьцю. Так што першыя нумары «Нашай Нівы» за наступны год яшчэ чакайце ў сваіх паштовых скрынях, аднак ніхто не гарантуе вам гэтых нумароў празь месяц, год, два. «Дзе выйсьце?!» — шмат хто ўжо крычыць. У рамках дзяржаўнай сыстэмы выйсьця няма. Альтэрнатыва павінна быць па-за дзяржавай. Той частцы грамадзтва, якая асацыюе сябе з дэмакратыяй і індывідуальнай свабодай, трэба зьдзяйсьняць кансалідацыю ў такой форме зносін, якая ня будзе ўлічваць ніякіх дзяржаўных структур. Прынамсі, на найбліжэйшыя тры месяцы. Гэта будзе не апазыцыйным рухам — такой назьве не адпавядае сама сытуацыя ў краіне. Гэта будзе рухам па-за сыстэмай, дысыдэнцкім рухам. Эфэктыўнасьць яго будзе залежаць у першую чаргу ад колькасьці «пунктаў судакрананьня» яго з простым і незаангажаваным паспалітым людам. Гэта азначае ня толькі тое, што дысыдэнт павінен завязваць размовы ў аўтобусе або кідаць улёткі суседзям пад дзьверы. Гэта азначае, што дысыдэнт павінен абмяркоўваць і абдумваць тыя ж праблемы, якімі жыве шараговы грамадзянін, прапануючы альтэрнатыву іх рашэньня і агучваючы гэтую альтэрнатыву. Прыватная ўласнасьць на зямлю, служба ў войску, цэнавая й падатковая палітыка, сацыяльнае забесьпячэньне. Ідэалёгія і каштоўнасныя арыентацыі для яго, шараговага грамадзяніна, другасныя, і ён найчасьцей ухіляецца ад іх абмеркаваньня. Аднак варта паказваць яму, што большасьць яго надзённых праблем маюць сыстэмнае рашэньне. І так ствараць у яго вобраз рэальнай альтэрнатывы сучаснаму рэжыму — альтэрнатывы ў іншай сыстэме, а не ў хаосе. Патрэбна дасьціпная і шырокая праграма, патрэбна праграма дзеяньняў. Іх паабяцалі. Іх пакуль няма.

Ня трэба баяцца вузкасьці шэрагаў людзей, што ідуць насуперак гэтаму рэжыму. Яны заяўляюць пра сябе ўголас, а на такое здольны ня кожны. Тыя, хто змагаецца, — гэта вастрыё, за ім ідзе яшчэ мэтал. А вастрыё павінна быць ня тоўстым, але — трывалым. Трываласьць будзе ў здольнасьці кансалідавацца, падпарадкаваць асабістыя амбіцыі і хцівыя памкненьні агульнай задачы. Кансалідацыя партый дэмакратычнага кірунку, недзяржаўных арганізацый цягнецца ўжо амаль дзясятак гадоў. Але гэта кансалідацыя ўнутры асобнага арганізму, што мае шырокую назву «дэмакратычны рух», альбо «дэмакратычная апазыцыя», а не ўнутры ўсяго беларускага грамадзтва. Трэба — кансалідацыя асобаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў16

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць