Свет33

Зяленскі: Украіна верне ўсіх сваіх людзей і тэрыторыі

Украіна верне пад свой кантроль усе непадкантрольныя цяпер тэрыторыі і людзей, якія там жывуць, — гэтак жа, як у свой час вярнула з палону ўкраінскіх маракоў і іх караблі. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі, выступаючы 5 ліпеня ў Адэсе на ўрачыстасьцях з нагоды дня вайскова-марскога флёту Ўкраіны, піша «Радыё Свабода».

Зяленскі нагадаў, што 5 ліпеня — шостая гадавіна пераходу гарадоў Славянск і Краматорск у Данецкай вобласьці пад кантроль украінскіх сілаў. У ноч на 5 ліпеня 2014 са Славянску сышлі падразьдзяленьні сэпаратыстаў, якіх падтрымлівала Расея і якімі камандаваў грамадзянін РФ, былы палкоўнік ФСБ Ігар Стралкоў (Гіркін).

Гаворачы пра караблі, Зяленскі меў на ўвазе тры караблі ВМФ Украіны, затрыманыя расейскімі памежнікамі ў лістападзе 2018 году каля анэксаванага Крыму, і іх экіпаж. Маракі вярнуліся на радзіму летась пасьля абмену паміж Украінай і Расеяй, пазьней Расея вярнула караблі.

«Мы вернем усіх нашых людзей, вернем усе нашы тэрыторыі. Вернем веру ў праўду і справядлівасьць. Мы вернем мірную, непадзельную, магутную і непераможную Ўкраіну», — сказаў Зяленскі.

Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль і міністар унутраных спраў Арсэн Авакаў у гэтую гадавіну наведалі Славянск з амбасадарамі некаторых еўрапейскіх краінаў.

Каментары3

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць