Грамадства1818

Дудзінскі і Раецкая не будуць весці «Славянскі базар». Вядучы стаяў у чарзе ў Symbal.by

Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая сёлета не будуць весці «Славянскі базар». Пра тое, што фэст пройдзе без іх, пара даведалася ў пятніцу. Прычына сітуацыі — хутчэй за ўсё допіс Дзяніса пра затрыманні каля крамы Symbal.by, піша Tut.by.

Фота: Уладзімір Бельчык.

Для Дзяніса Дудзінскага цяперашні «Славянскі базар» павінен быў стаць 15-м, для Кацярыны Раецкай — пятым.

— Па-мойму, у пятніцу нам патэлефанавала наш выдатны рэжысёр, якую мы вельмі любім, і з якой неаднаразова супрацоўнічалі. У гэтым годзе яна адказвае за дарослы конкурс, — кажа Дзяніс Дудзінскі. — Сказала, што яна была вельмі засмучаная, але сёлета мы не ўдзельнічаем [у «Славянскім базары»].

На пытанне, ці патлумачылі, што здарылася, Дзяніс адказвае пытаннем: «Навошта?»

— Мы дарослыя людзі. Мы разумелі, раз нас знялі з іншых мерапрыемстваў, то значыць, на падыходзе будзе і «Славянскі базар», — разважае суразмоўца.

Хутчэй за ўсё прычына сітуацыі, якая склалася — допіс Дзяніса пра затрыманні каля крамы Symbal.by. Пасля таго, як вядучы выказаўся ў сацсетках, прыхільнікі перасталі бачыць яго ў эфіры «Добрай раніцы Беларусь». Шоўмен кажа, што ў праграме ў яго бестэрміновы адпачынак. Як доўга ўсё гэта будзе доўжыцца, не вядома.

— Дзяніс, а як вы разумееце, чаму Кацярыне нельга весці «Славянскі базар», яна ж не выказвалася ў сацсетках?

— Яна як жонка дзекабрыста пайшла следам, падтрымаўшы мужа, — адказвае суразмоўца. — Яна да гэтага паставілася з разуменнем. Яна мяне любіць і заўсёды ва ўсім падтрымлівае. Будзем спадзявацца на наступны год.

— Не пашкадавалі, што напісалі гэты допіс?

— Ні ў якім разе. Я дарослы 46-гадовы мужчына, які адказвае і за свае словы, і за свае ўчынкі. Тое, што было сказана, было сказана. Калі трэба, я магу гэта паўтарыць. Біць людзей упяцёх — нельга. Біць жанчын — нельга. Ганяцца з дубінкай за бабуляй па дварах — нельга. Усё роўна, ты хуліган са двара або амапавец. Нельга. Я гатовы адказваць за тое, што я бачу на свае вочы. Не трэба спрабаваць мне растлумачыць, што я ўцягнуты ў нейкую палітычную гульню. Не. Я [сказаў] пра тое, што я бачу.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым1

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

«Залатыя» яблыкі па 10 рублёў і апошнія ягады: што бяруць на Камароўцы на пачатку верасня3

Фразы, якія выдаюць тэлефонных махляроў, раскрыла міліцыя3

Памерла найстарэйшы прадстаўнік каралеўскай сям'і ў Брытаніі. Герцагіня пакінула каралеўскае жыццё, каб стаць школьнай настаўніцай1

Заўзятары расцягнулі на футбольным матчы плакат «Стоп Лука» ФОТАФАКТ2

Пешаход спрабаваў зачапіць нагой самакатчыка. Той з'ехаў, але неўзабаве вярнуўся — ужо з сябрамі6

Найбуйнейшы гастрамол і сучасны паркінг: што яшчэ з'явіцца побач з Камароўскім рынкам у Мінску2

«Ён можа прыехаць у Кіеў». Зяленскі адказаў Пуціну на прапанову сустрэцца ў Маскве5

«Мы вярталі адчуванне падмурку». У Вільні прэзентавалі перавыданне «Майстроўні», якая вяртала беларусам іх мову і культуру1

Трамп выдаў указ, які дазваляе караць краіны, што неправамерна затрымліваюць амерыканцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым1

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць