Грамадства1414

Памятаеце дзіўны адказ з Адміністрацыі прэзідэнта? Атрымальніца пераконвае, што насамрэч дасылала кампліменты Лукашэнку

Тыдзень таму «Наша Ніва» апублікавала дзіўны ліст, які прыйшоў мінчанцы Наталлі Мухамад з Адміністрацыі прэзідэнта ў адказ на зварот. Гэты дакумент быў апублікаваны ў закрытым юрыдычным чаце. Яго ўдзельнікі даслалі той адказ у Рэдакцыю.

Чытайце: Грамадзяне напісалі скаргу ў Адміністрацыю прэзідэнта — і атрымалі вельмі дзіўны адказ ФОТАФАКТ

Сяброўка Наталлі, якая і апублікавала адказ, расказала карэспандэнту «Нашай Нівы», што бачыла дакумент на ўласныя вочы. І патлумачыла, што сям'я Наталлі дасылала скаргу на несправядлівы прысуд. Але паколькі ўсё яшчэ спадзяецца на станоўчае вырашэнне свайго пытання, не хоча публічна каментаваць сітуацыю.

Да таго ж муж Наталлі не мае беларускага грамадзянства, знаходзіцца з дазволам на жыхарства і баіцца яго страціць.

Таму Наталля Мухамад камунікавала з карэспандэнтам «Нашай Нівы» толькі праз сяброўку. У выніку Рэдакцыя апублікавала той самы адказ з Адміністрацыі прэзідэнта, замазаўшы персанальныя звесткі заяўніцы.

Праз тыдзень адбылося нешта дзіўнае: Наталля Мухамад сама выйшла на сувязь з Рэдакцыяй. Яна папрасіла нікуды «не ўблытваць» яе і запэўніла, што насамрэч пісала не скаргу, а падзяку.

«Добры вечар. Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, хачу выказаць вам вялізную ўдзячнасць за ўсё, што вы зрабілі для народа! Хачу пажадаць вам цярпення і сілаў! Аляксандр Рыгоравіч, уся наша сям'я і вельмі вялікая колькасць людзей за вас! Хачу, каб вы ведалі, мы хочам, каб прэзідэнтам былі вы!» — напісана на паперы, якую Наталля даслала ў Рэдакцыю.

Яна папрасіла апублікаваць і тэкст звароту, і яе звесткі. А таксама патлумачыла, чаму вырашыла напісаць такі змястоўны ліст у Адміністрацыю прэзідэнта.

«[Лукашэнка] даў кватэру, ёсць бясплатная адукацыя і медыцына. Я не магу выказаць сваё меркаванне? Я жыву ў краіне без вайны! І за гэта ўдзячна!» — сказала Наталля. 

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака10

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць