Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, піша БелТА.
«Сітуацыя ўсюды кіраваная. Мы не саслабляем кантроль. Ва ўсіх рэгіёнах мы бачым не толькі стабільную сітуацыю, але і стабільнае зніжэнне колькасці хворых. У рэгіёнах, якія ўваходзілі пазней у эпідпрацэс, лічбы крыху вышэйшыя, чым у іншых. Але ўстойлівае зніжэнне колькасці пацыентаў з пнеўманіяй, так і каранавіруснай інфекцыі мы назіраем паўсюдна ў краіне ўжо на працягу некалькіх тыдняў», - сказаў Уладзімір Каранік.
Па стане на ўчорашні дзень, у Беларусі за ўвесь час зарэгістравана 66 348 выпадкаў каранавіруса, учора было зафіксавана 135 выпадкаў (але колькасць тэстаў склала ўсяго 2897), у панядзелак — 118 выпадкаў (пры 6 155 тэстаў).

Каментары