Выбары-202055

Аднаго са стваральнікаў платформы для альтэрнатыўнага падліку галасоў «Голас» трымаюць у СІЗА КДБ

Ілля Шапаткоўскі, фота Tut.by

4 жніўня ў Мінску затрымалі Ільлю Шапаткоўскага, аднаго са стваральнікаў плятформы «Голас». Цяпер ён у сьледчым ізалятары КДБ. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла маці Ільлі Алена.

Яна расказала, што супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, у якім Ільля ехаў у Менск. Яго затрымалі і адвезьлі дадому ў Ратамку, дзе восем чалавек правялі вобшук.

«Зразумела, што за ім сачылі, бо ад раніцы ў нас тут кругом стаяла ДАІ, сядзелі нейкія людзі».

Пасьля вобшуку, які праводзілі васьмёра супрацоўнікаў, Ільлю Шапаткоўскага зьвезьлі. Пакуль абвінавачаньне яму не прад’яўлена. Учора Ільлю доўга дапытвалі, але адвакатка не расказала ніякіх падрабязнасьцяў, бо «пакуль ня можа гаварыць».

«Мы людзі адкрытыя, усё навідавоку, нічога не хаваем. Але ў нас чалавека можна абвінавачваць у чым заўгодна. Усё будзе залежаць ад сытуацыі, як будзе выгадна ўладам. Пакуль нібыта нейкія фінансавыя парушэньні, ён у фірме працаваў. А заўтра, можа, яшчэ ў нечым абвінавацяць, — кажа маці. — Цяпер вось заявілі, што трэба з плятформай «Голас» разьбірацца, што гэта незаконна. І, магчыма, ужо заўтра будзе інакш. Закон што дышаль, куды паверне, туды і выйшла».

Спадарыня Алена сказала, што з болем у сэрцы, з горыччу ставіцца да затрыманьня сына.

«Мой сын сумленны, разумны хлопец, і мне за яго ня сорамна. Проста такая сытуацыя, у такой краіне жывём», — сказала яна.

Жонку Маю разам з трыма дзецьмі Ільля раней вывез за межы Беларусі ў бясьпечнае месца. Паводле Маі, на сям’ю ціснулі, таму і вывезьлі дзяцей. Яна кажа, што ў бізнэсе Ільлі «усё было чыста, без сумневаў».

«Ільля не рабіў нічога супрацьзаконнага, ён сумленна, аддана днём і ноччу працаваў над тым, каб сёлета сытуацыя ў краіне памянялася. Вакол «закрывалі» многа такіх жа сумленных, шчырых і сьмелых людзей, таму мы ведалі, што тэарэтычна так можа адбыцца. У глыбіні душы я, канечне, спадзявалася на пазытыўны сцэнар. Мы не здаёмся! Нас не раздушыць! Нас вельмі многа, і разам мы пераможам!» — сказала Свабодзе Мая.

Раней Tut.by паведаміў, што Ільлю затрымалі ў рамках справы «Белгазпрамбанку».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы1

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі вайсковец, якому на жываце выразалі словы «Слава Расіі», расказаў пра перажытыя пакуты11

Што будзе з Ціханоўскім, калі эйфарыя спадзе?54

«Думаеце, гэта чарга па каўбасу?» У Гомелі сотні чалавек стаялі ў чарзе ў краму5

У крамах будуць прадаваць бульбу «Умка»6

Колькі можна зарабіць на грыбах за дзень? Беларус правёў эксперымент і застаўся задаволены2

Журналіст Ігар Карней расказаў пра здымкі для прапагандысцкага фільма і нечаканую сустрэчу з Дзярждэпам падчас зняволення1

Азербайджан адмяніў у краіне ўсе расійскія культурныя мерапрыемствы3

«Анапа памірае, пусцее горш, чым зімой. У горадзе жудаснае беспрацоўе»3

Генерал Белаконеў не змог знайсці беларускую раскладку і сваіх слоў для віншавання выпускнікоў31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы1

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць