Грамадства1212

Архіепіскап гродзенскі — настаўнікам: «Вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню»

Горадзенскі архіяпіскап Арцемій выступіў у нядзелю з казаньнем, у якім жорстка раскрытыкаваў улады. «Палітыкі ўсіх краін заўсёды будуць старацца падмяць пад сябе Царкву, каб Царква адпавядала патрабаваньням улады заможных». — заявіў ён, піша Радыё Свабода.

«Мы кажам, што ўчыняецца беззаконьне! Нашы людзі зьвярэюць! І драпежаць сваіх жа братоў! Да нас, сьвятароў, прыходзяць і апавядаюць са сьлязьмі на вачах: «Што з маёй дачкой робяць?!» Да нас прыходзяць і расказваюць пажылыя людзі: «На лавачцы сядзелі, а іх зьбілі, зьняважылі»! Яны жылі, кажа, за нашу Айчыну».

Ён папрасіў людзей не маўчаць, а адказных за беззаконьне заклікаў спыніцца.

«Трэба гаварыць. Вучыцца ў іх, у моладзі! А той, хто старэйшае пакаленьне, якое бурчыць, настаўнікі: «Мы там палітыку ўбачылі» — вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсыфікацыі, за тую хлусьню, якую вы пхалі нашым дзецям! За гэты БРСМ, за камсамол, за ўсё тое, што было… атэістычнае. Вось вынік вашага выхаваньня! Цяпер вашы выхаванцы з ланцуга сарваліся! Яны прагнуць крыві. Яны шалёныя».

Ён падзякаваў удзельнікам мірнага пратэсту за непрыняцьце гвалту.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць