Выбары-202055

1340 студэнтаў і выпускнікоў мехмата БДУ запатрабавалі правядзення новых выбараў і пакарання вінаватых 

1340 студэнтаў і выпускнікоў механіка-матэматычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта звярнуліся да дзяржаўных органаў Беларусі.

Вось што яны пішуць.

«Мы не можам мірыцца з гвалтам і не хочам маўчаць.

9 жніўня ў нашай краіне прайшлі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэтыя выбары прайшлі з масай парушэнняў:

  • выбары не былі адкрытымі і галоснымі;
  • незалежныя назіральнікі не былі дапушчаны на выбарчыя ўчасткі;
  • на многіх выбарчых участках была завышана колькасць тых, хто прагаласаваў;
  • на сяброў выбарчых камісій аказваўся ціск;
  • многія выбарчыя ўчасткі не прадэманстравалі пратаколы аб выніках галасавання.

Усе вышэйпералічаныя факты супярэчаць Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь, а таксама Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а значыць, праведзеныя выбары не павінны быць прызнаныя.

Апошнія некалькі дзён мы назіраем вельмі жорсткае выкарыстанне сілы да мірных пратэстоўцаў з боку сілавых структур. Многія нашы суайчыннікі былі збітыя і абстраляныя падчас мірных дэманстрацый. Некалькі чалавек было забіта. Было затрымана шмат грамадзян, якія не мелі непасрэднага дачынення да дэманстрацый і пратэстаў. Людзей у турмах збіваюць і катуюць. Такія нечалавечыя дзеянні сілавых структур незаконныя, непрымальныя і парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, паколькі чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы (артыкул 2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).

Мы не можам спакойна назіраць за ўсім гэтым. Мы хочам жыць у краіне, дзе выбары праходзяць сумленна, без фальсіфікацый і на роўных умовах для ўсіх кандыдатаў, дзе міліцыя забяспечвае бяспеку грамадзян, а не пагражае іх жыццю і здароўю.

Мы хочам павагі нашых правоў і свабод, уключаючы свабоду слова, меркаванняў і сходаў. Мы хочам не баяцца выходзіць на вуліцу ў сваім горадзе. І мы хочам адкрыта выказаць свой пратэст.

Мы, ніжэйпадпісаныя, патрабуем:

  1. спыніць задушэнне мірных пратэстаў сілавым шляхам і спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян;
  2. прыцягнуць да адказнасці ўсіх сілавікоў, вінаватых у збіцці і забойствах пратэстоўцаў;
  3. вызваліць усіх палітвязняў і асоб, затрыманых за ўдзел у мірных пратэстах, і спыніць іх далейшыя пераследы;
  4. прызнаць праведзеныя 9 жніўня выбары несапраўднымі і правесці новыя сумленныя выбары».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць