У Францыі мужчына зруйнаваў частку дома, каб забіць надакучлівую муху

80-гадовы мужчына ў Паркул-Шэно (Parcoul-Chenaud) збіраўся вячэраць, але яго раздражняла муха, што гудзела над вухам, піша Бі-бі-сі — Украіна.
Ён вырашыў знішчыць насякомае электрычнай мухабойкай. Пачалася пагоня. А ў доме стаяў газавы балон.
Рэакцыя паміж электрычным разрадам з электрычнай мухабойкай выклікала выбух, што разбурыў кухню і часткова пашкодзіў дах дома.
Дзядулю ўдалося выратавацца, ён атрымаў толькі апёкі рук.
Лёс мухі невядомы.
Мужчына часова жыве ў мясцовым кемпінгу, пакуль яго сваякі рамантуюць дом.
-
«Мануэла Лукашэнка». У Германіі кіраўніцу рэгіёна абразілі параўнаннем з беларускім дыктатарам
-
ЗША выпадкова дэпартавалі мексіканца, якога падазраюць у найбуйнейшым рабаванні каштоўнасцей у гісторыі краіны
-
У «Доме вольнай Беларусі» ў Львове ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага. Там цяпер захоўваецца і помнік герою
Каментары