Грамадства55

Гісторыя са звольненым фітнес-трэнерам працягваецца. Кіраўніцтва клуба настойвае, што работніка звольнілі паўгода таму

З «Нашай Нівай» звязалася камерцыйная дырэктарка фітнес-клуба Yestoday Анастасія Старкова, якая сцвярджае, што фітнес-трэнер Андрэй Кулік быў звольнены ў лістападзе 2019 года. 

«Тады, у лістападзе, мы злавілі Андрэя на хабары, — расказала «Нашай Ніве» Анастасія. — Апошні акт па выніках супрацоўніцтва з ім быў складзены за перыяд з 1 лістапада па 30 лістапада 2019 года.

Напэўна, такім чынам Андрэй хоча адпомсціць клубу. Але яшчэ раз кажу, што ні ў ліпені, ні ў жніўні 2020 года ён у нас у клубе не з’яўляўся, што можна праглядзець па відэазапісах з камер у клубе». 

Андрэй Кулік жа працягвае сцвярджаць, што быў звольнены у жніўні 2020 года за ўдзел у мітынгу і хабар ён ніколі не браў.

Кіраўніцтва клуба даслала ў рэдакцыю скрыншот размовы за 11 і 13 лістапада 2019 года, на якім Андрэй просіць не выдаляць яго з агульнага чата клуба, пакуль сам не развітаецца з усімі супрацоўнікамі. У рэдакцыі ёсць і выпіска па дамове клуба з Андрэем за 13 снежня 2019 года.

«Нам цяпер тэлефануюць кліенты, якія ўваходзяць у склад «большасці» ў краіне, і адмаўляюцца працягваць займацца ў нас у клубе, — дадае Анастасія. — А мы наогул іх падтрымліваем. Юрыстка наша, напрыклад, уваходзіла ў ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі, а нядаўна мы прынялі на працу хлопца, які прабыў пэўны час у СІЗА».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

22‑гадовы кіроўца пайшоў на абгон: падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, дзе загінулі чатыры чалавекі2

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант43

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць